Іпацій Пацей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Робат: аўтаматызаваная замена тэксту (-<nowiki/> +)
Радок 58:
I. Пацей у якасці епіскапа, а з 1600 і уніяцкага мітрапаліта быў надзелены значнымі ўладнымі паўнамоцтвамі. Аднак у змаганні з ідэйнымі апанетамі аддаваў перавагу пісьмоваму слову. У 1597 ён піша «Справядлівае апісанне Берасцейскага сабора» (Вільня, 1597), якое з'яўлялася разгорнутым адказам на «Апокрысіс» [[К. Філалет]]а. На старонках твора I. Пацей аргументаваў, што падпісанне Уніі не супярэчыла царкоўнаму праву і свецкім законам ВКЛ і адбывалася належным чынам, а сабор праводзіўся ў адпаведнасці з даўнімі традыцыямі. У 1598 з'явілася вострае публіцыстычнае пасланне I. Пацея да князя [[Канстанцін Астрожскі|К. Астрожскага]]. Палемічны талент I. Пацея выявіўся падчас літаратурных дыскусій з Клірыкам Астрожскім у 1598—99 г. Вядомасць атрымалі канцэптуальныя працы «Гармонія, або Згода веры, сакраментаў і цырымоній святой Усходняй Царквы з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1608) і «Адказ на ліст Мялеція, александрыйскага патрыярха» (1600). У іх пісьменнік на новым тэарэтычным узроўні паказаў, што Усходняя царква «з усімі яе цырымоніямі» вельмі блізкая да Касцёла. На пачатку XVII ст. I. Пацей шмат выступаў з пропаведзямі і казаннямі. Як правіла, прамаўляў на беларускай мове.
 
Шмат увагі I. Пацей аддае адукацыі і асвеце. Развівае заснаваную ў 1597 Берасцейскую школу, куды запрасіў доктара багаслоўя [[Пётр Аркудзій|Пятра Аркудзія]], [[грэк]]<nowiki/>а паводле паходжання. Засноўвае калегіум пры Віленскім [[Свята-Троіцкім манастыры]], рэктарам якога прызначыў Пятра Федаровіча-Сумерэтніковіча. Штогод са сваіх сродкаў выдзяляў значныя сумы для школ ва Уладзіміры.
 
Пахаваны ва [[Успенскі сабор, Уладзімір-Валынскі|Уладзімірскім кафедральным саборы]].