Вестыбулярны апарат: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Shustov (размовы | уклад)
малюнак
др Робат: аўтаматызаваная замена тэксту (-<nowiki/> +)
Радок 1:
'''Вестыбулярны апарат''' (ад {{lang-la|Vestibulum}}) — орган, які ўспрымае змены становішча галавы і цела ў прасторы і кірунак руху цела ў пазваночных жывёл і чалавека; частка [[ўнутранага вуха]]. Вестыбулярны апарат — складаны [[рэцэптар]] вестыбулярнага аналізатара. Структурная аснова вестыбулярнага апарата - комплекс скопішчаў раснічатых клетак ўнутранага вуха, [[эндалімфы]], уключаныя у яе вапнавыя утварэнні - [[аталіты]] і жэлепадобных купул ў ампулах паўкругавых каналаў. З рэцэптараў раўнавагі паступаюць сігналы двух тыпаў: статычныя (звязаныя са становішчам цела) і дынамічныя (звязаныя з паскарэннем). Абодвы тыпы сігналаў узнікаюць пры механічным раздражненні адчувальных валасінак зрушэннем альбо аталітаў (або купул), альбо эндалімфы. Звычайна аталіт мае большую шчыльнасць, чым навакольная эндалімфа, і падтрымліваецца адчувальнымі валасінкамі. Пры змене становішча цела змяняецца кірунак сілы, якая дзейнічае з боку аталіту на адчувальныя валасінкі.
[[Файл:Пажылы атлет робіць стойку на адной руцэ.jpeg|thumb|Вестыбулярная трэніроўка: атлет робіць стойку на адной руцэ.]]
Перадача ўзбуджэння вестыбулярнага апарату ў мозг ажыццяўляецца вестыбулярнай галіной слыхавога нерва. Цэнтры вестыбулярнай функцыі звязаныя з мазжачком, ядрамі вокарухальных нерваў і цэнтрамі [[вегетатыўная нервовая сістэма|вегетатыўнай нервовай сістэмы]]. Вышэйшыя коркавыя цэнтры вестыбулярнага апарату размешчаны ў скроневай вобласці вялікіх паўшар'яў [[галаўны мозг|галаўнога мозгу]]. Пры раздражненні рэцэптараў вестыбулярнага апарату ўзнікае шэраг [[рэфлекс]]<nowiki/>аў (змена тонусу цягліц шыі, тулава і канечнасцей), якія дазваляюць захаваць [[раўнавагу]] пры змене становішча цела. Гэтыя рэфлексы суправаджаюцца паторгваннем вачэй (ністагм) і вегетатыўнымі рэакцыямі. У чалавека пры моцных раздражненнях вестыбулярнага апарату развіваецца сімптамакомплекс ўкалыхвання (галавакружэнне, парушэнне сардэчнай дзейнасці, рытму дыхання, [[млоснасць]], [[ваніты]]), характэрныя, напрыклад, для [[марской хваробы]]. Пры частых паўторах моцных вестыбулярных раздражненняў рэакцыя на іх слабее. На гэтым заснавана вестыбулярная трэніроўка, якую выкарыстоўваюць пры фізічнай падрыхтоўцы маракоў, лётчыкаў, касманаўтаў і г.д.
[[File:Stay on Head only Video.gif|left|thumb|]]
== Літаратура ==