Рэастатна-кантактарная сістэма кіравання: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
др Робат: аўтаматызаваная замена тэксту (-<nowiki/> +)
Радок 11:
'''Кіраванне праз змену супраціўлення''' электрычнага ланцуга якара ажыццяўляецца праз увод у ланцуг якара баластных супраціўленняў, якія аб'яднаны у пускавы або, у выпадку, калі на транспартным сродку маецца дынамічнае тармажэнне, пуска-тармазны рэастат. Рэастат можа быць выкананы як асобнымі [[рэзістар]]амі, якія перамыкаюцца з дапамогай кантактараў, так і адзіным апаратам. З прычыны таго, што нагрэў рэзістараў можа прывесці да іх перагарвання, доўгі рух транспартнага сродку на рэастатных пазіцыях рэастатнага кантролера не дапускаецца. Каб пазбегнуць нагрэву, у большасці выпадкаў у канструкцыі РКСК прадугледжана актыўнае абдзіманне супраціўленняў.
 
'''Кіраванне праз змену патоку ўзбуджэння''' ажыццяўляецца праз падключэнне рэзістараў ці іншых шунціравальных прылад. Пры гэтым частка току праходзіць па рэзістарах у абыход абмоткі ўзбуджэння — ўзбуджэнне зніжаецца, супраць<nowiki/>[[ЭРС]] якара падае, а значыць якарны ток і частата кручэння растуць. З-за пагаршэння камутацыі (павышэння іскрэння) на калектары пры працы на аслабленым ўзбуджэнні, асабліва на пераходных рэжымах, гэты спосаб рэгулявання можа выкарыстоўвацца толькі тады, калі дыяпазон іншых метадаў рэгулявання ўжо скончыўся — [[рэастат]] выведзены, а для пераходу на наступнае злучэнне развіта занадта малая хуткасць альбо злучэнне з'яўляецца апошнім.
 
== Тыпы РКСК ==