Гай Юлій Цэзар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
| дзеці = '''1.''' [[Юлія Цэзарыс, дачка Цэзара]] <br />(ад першага шлюбу) <br />''' 2.''' [[Пталамей XV Цэзарыён]] <br />((''пад сумненнем'') пазашлюбны сын ад сувязі з [[Клеапатра]]й)
}}
'''Гай Юлій Цэзар''' ({{lang-la|Gaius Iulius Caesar}}<ref>Магчыма, яго прозвішча ў той час чыталася як ''Кайсар''</ref>; 12 ці 13 ліпеня 102 ці 100 да н.э. – 15 сакавіка 44 да н.э.) — выдатнывыбітны [[Старажытны Рым|старажытнарымскі]] дзяржаўны і палітычны дзеяч, палкаводзец, пісьменнік. [[Консул, Старажытны Рым|Консул]] 59, 48, 46, 45 і 44 гадоў да н.э., [[Дыктатар, Старажытны Рым|дыктатар]] 49, 48—47 і 46—44 гадоў да н.э., [[вялікі пантыфік]] з 63 года да н.э.
 
Цэзар паходзіў са старажытнай [[Патрыцыі|патрыцыянскай]] сям'і, паслядоўна займаў усе ардынарныя рымскія пасады (''[[cursus honorum]]'') і зрабіў сабе імя на барацьбе з кансерватыўнымі сенатарамі ([[Аптыматы|аптыматамі]]). У 60 годзе да н.э. арганізаваў [[першы трыумвірат]] разам з двума ўплывовымі палітыкамі — [[Гней Пампей Вялікі|Гнеем Пампеем Вялікім]] і [[Марк Ліцыній Крас|Маркам Ліцыніем Красам]]. З 58 года да н.э. больш за ваосем гадоў правёў на тэрыторыі сучасных Францыі, Бельгіі, Германіі і Вялікабрытаніі ў [[Гальская вайна|Гальскай вайне]], далучыўшы да [[Рымская рэспубліка|Рымскай рэспубліцы]] велізарную тэрыторыю ад Атлантычнага акіяна да Рэйна і набыўшы славу таленавітага палкаводца. У пачатку 49 года да н.э. пачаў [[Грамадзянская вайна ў Старажытным Рыме, 49—45 да н.э.|грамадзянскую вайну]] з-за непрымірымых рознагалоссяў з сенатарамі па пытаннях дэталяў свайго вяртання ў Рым і пра гарантыі судовай недатыкальнасці за службовыя злачынствы (подкупы на выбарах, хабары службовым асобам, парушэнне дагавораў, гвалтоўныя дзеянні і іншыя парушэнні). На працягу чатырох гадоў прыхільнікі сената, якія згрупаваліся вакол Пампея, былі разбіты Цэзарам у Італіі, Іспаніі (двойчы), Грэцыі і Афрыцы, таксама ім былі разбіты войскі кіраўнікоў Егіпта і Понта. Прытрымліваўся палітыкі міласэрнасці, але ў той жа час пакараў смерцю шэраг сваіх ключавых апанентаў. Дамогшыся поўнай перамогі над праціўнікамі, сканцэнтраваў у сваіх руках уладу консула і надзвычайныя паўнамоцтвы дыктатара (урэшце — у якасці пажыццёвай пасады), правёў шэраг рэформаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Пры жыцці Цэзара пачалося яго абагаўленне, ганаровы тытул палкаводца-пераможца «імператар» стаў часткай яго імя, аднак ён адмаўляўся ад улады старажытных рымскіх цароў. Пасля [[Забойства Юлія Цэзара|забойства Цэзара]] групай сенатараў на чале з [[Марк Юній Брут|Маркам Юніем Брутам]] пляменнік Цэзара [[Актавіян Аўгуст|Гай Актавій]] прыняў яго імя і атрымаў большую частку спадчыны паводле завяшчання, стаўшы пасля першым імператарам.