Розніца паміж версіямі "Споры"

2 069 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 45 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q177332 (translate me))
[[Выява:SporangienAsplenScol.jpg|thumb|Споры раслін]]
'''Споры''' ({{lang-el|σπορά, σπόρος}} — ''сяўба, пасеў, семя'') — [[клетка|клеткі]] [[расліны|раслін]] і [[грыбы|грыбоў]], што служаць для размнажэння і рассеяння.
 
Утвараюцца шляхам [[мітоз]]у (мітаспоры ў грыбоў і ніжэйшых раслін) ці [[меёз]]у (меяспоры ў вышэйшых раслін). Меяспоры бываюць аднолькавыя (у раўнаспоравых) або двух тыпаў — мікра- і мегаспоры (у разнаспоравых). Паводле месца ўтварэння адрозніваюць эндаспоры, што фарміруюцца ў [[спарангій|спарангіях]], і экзаспоры, што ўтвараюцца на паверхні (напр., у некаторых плесневых грыбоў). У ніжэйшых раслін, якія селяцца ў вадзе, споры маюць жгуцікі для перамяшчэння (налр., [[зааспоры]] ў [[водарасці|водарасцей]]). У наземных раслін споры разносяцца ветрам і іншымі агентамі, не маюць органаў руху, ахаваны ад высыхання цвёрдай клетачнай абалонкай. Памеры ад 3—5 да 25—50 мкм, споры маюць разнастайную форму. Тэрмін жыцця зааспор ад некалькіх мінут да 2—3 гадзін, спораў у абалонцы — ад 10 дзён да 3—5 гадоў, у галаўнёвых грыбоў — да 25 гадоў. Марфалагічныя і антагенетычныя асаблівасці спор — важная таксанамічная адзнака, якая выкарыстоўваецца ў спорава-пылковым аналізе.
У біялогіі паняцце «споры» можа адносіцца да некалькіх катэгорыяў арганізмаў:
 
* '''споры бактэрый''', служаць для трывання неспрыяльных умоў;
У паразітычных прасцейшых класа [[спаравікі|спаравікоў]] споры — адна- ці мнагаклетачныя ўтварэнні, абкружаныя шчыльнай абалонкай. Служаць для распаўсюджвання і перажывання неспрыяльных умоў.
* '''споры раслін, спаравікоў і грыбоў''', служаць для размнажэння.
 
== Гл. таксама ==
* '''споры[[Бактэрыяльныя бактэрый''',споры]] (служаць для трывання неспрыяльных умоў;).
 
== Літаратура ==
* ''Бельская С.'' Споры // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.xumuk.ru/biospravochnik/1009.html Артыкул на сайце ХиМиК.ру]
 
{{botanics-stub}}{{mycology-stub}}{{bacteriology-stub}}
 
[[Катэгорыя:Мікалогія]]