Рэлігійны культ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ': ''Іншыя тыпы культаў (нерэлігійныя) гл. на старонцы Культ.'' '''Рэлігійны культ''' ({{lang-la|cult...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Рэлігійны культ''' ({{lang-la|cultus}} — ''шанаванне, пакланенне'', ад {{langi|la|colo}} — ''апрацоўваю, шаную'') — рэлігійнае [[шанаванне]] якіх-небудзь прадметаў, рэальных ці фантастычных істот, якія надзяляюцца звышнатуральнымі ўласцівасцямі, у тым ліку [[Бог|божастваў]]; а таксама сукупнасць [[абрад]]аў, звязаных з такім шанаваннем.
 
Найбольш развіты ў [[язычніцтва|язычніцтве]], якое фактычна складаецца з разнастайных культаў: [[Татэмізм|татэмічны культ]], [[пахавальны культ]], прамысловы культ, радавыя і сямейныя культы, [[шаманскі культ]], культ племяннога бога і інш. Можна таксама вылучаць віды культаў паводле аб'ектаў: [[культ сонца]], культ неба, культ вады, [[культ жывёл]] ([[заалатрыя]]), культ раслін, [[культ агню]], [[культ продкаў]], культ цара {{nobr|і г.д.}} Для кожнага язычніцкага бажаства існаваў свой культ, напрыклад, культ [[Ваал]]а, культ [[Астар|Астары]] і інш.
 
Складовымі элементамі культу з'яўляюцца рэлігійна-магічныя дзеянні ([[абрад]]ы) і прадметы, якія адносяцца да іх (свяшчэнныя выявы, [[храм]]ы, [[свяцілішча|свяцілішчы]] і інш.). З гэтымі дзеяннямі і матэрыяльным прыладдзем культу непарыўна звязаны больш-менш расчлянёныя сістэмы рэлігійных вераванняў, пачуццяў, а таксама адпаведных сацыяльных роляў і адносін ([[жрэц|жрэцтва]], царкоўная арганізацыя). У вузейшым сэнсе пад культам разумеюць толькі тыя рэлігійныя адносіны, якія звязаны з [[вера|верай]] у вышэйшыя, звышнатуральныя істоты і накіраваны на іх уміласціўленне; у такім разе ў паняцце культу не ўключаюцца [[Магія|магічныя (вядзьмаранне) абрады]] і абрады загавору духаў ([[экзарцызм]]).