Розніца паміж версіямі «Яйцаклетка»

130 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
''' Яйцаклетка''' (навук. аацыт, радзей. авацыт) — жаночая палавая клетка ([[гамета]]), з якой нараджаецца новы арганізм.
 
Утвараецца ва ўсіх [[вышэйшыя расліны|вышэйшых раслін]], у некаторых [[водарасці|водарасцей]] і [[грыбы|грыбоў]]. У [[мохападобныя|мохападобных]], [[папарацепадобныя|папарацепадобных]] і [[голанасенныя|голанасенных]] яйцаклеткі ўзнікаюць у [[архегоній|архегоніях]]. У [[пакрытанасенныя|пакрытанасенных]] уваходзяць у склад [[зародкавы мяшок|зародкавага мяшка]]. У [[жывёла|жывёл]] яйцаклетку часцей называюць [[яйцо]]м.
 
Адносна буйная нерухомая [[клетка]]. Форма і велічыня яйцаклетак у раслін розная. Па памерах яйцаклетка значна буйнейшая за мужчынскую гамету. У верхняй частцы ёсць [[вакуоля]]. Звонку ўкрыта тонкай плазматычнай мембранай, якая садзейнічае абмену рэчываў паміж яйцаклеткай і [[цытаплазма]]й зародкавага мяшка і пранікненні ў яе [[спермій|спермія]] пры [[апладненне|апладненні]].