Мітахондрыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎top: clean up, перанесена: отасінтэзуюч → отасінтэзавальн (2) з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Выява:Mitochondria, mammalian lung - TEM.jpg|250px|thumb|Электроннамікраскапічная фатаграфія, якая паказвае мітахондрыі [[сысуны|сысуна]] ў папярочным сячэнні]]
'''Мітахондрыі''' (ад {{lang-el|μίτος}} — нітка і {{lang-el2|χόνδρος}} — зерне) — двумембранныя гранулярныя або ніткападобныя [[арганелы]] таўшчынёй каля 0,5 мкм, якія ўдзельнічаюць у працэсе клетачнага дыхання і забяспечваюць арганізм [[эўкарыёты|эўкарыётаў]] энергіяй у выглядзе АТФ. Характэрны для большасці эўкарыятычных [[клетка|клетак]] як аўтатрофаў (фотасінтэзуючыяфотасінтэзавальныя расліны), так і гетэратрофаў ([[грыбы]], [[жывёлы]]). Энергетычная станцыя клеткі; асноўная функцыя — акісленне арганічных злучэнняў і выкарыстанне вызваляемай пры іх распадзе энергіі ў сінтэзе малекул АТФ, гэта адбываецца за кошт руху [[электрон]]аў па электронна-транспартным ланцугу бялкоў унутранай мембраны.
 
Мітахондрыі сустракаюцца практычна ва ўсіх эўкарыятычных клетках. Іх колькасць у розных клетках вар'іруецца ад адной або некалькіх (аднаклетачныя пратысты, [[сперматазоід]]ы) да сотняў тысяч. Асабліва шмат мітахондрый змяшчаецца ў тых клетках, якія маюць патрэбу ў вялікай колькасці энергіі (клеткі [[мышцы|мышцаў]], [[печань|печані]]). У фотасінтэзуючыхфотасінтэзавальных клетках раслін мітахондрый менш, чым у клетках жывёл, паколькі іх функцыі (сінтэз АТФ) часткова выконваюць [[хларапласты]].
 
Мітахондрыі могуць мець выгляд акруглых цельцаў, палачак, ніцей. Яны ўтвораны дзвюма мембранамі — вонкавай і ўнутранай, паміж якімі ёсць міжмембранная прастора. Вонкавая мембрана гладкая, яна аддзяляе змесціва мітахондрыі ад гіялаплазмы і адрозніваецца высокай пранікальнасцю для розных рэчываў. Унутраная мембрана менш пранікальная, яна ўтварае крысты — шматлікія складкі, накіраваныя ўнутр мітахондрый. За кошт крыстаў плошча паверхні ўнутранай мембраны істотна павялічваецца. Унутраная мембрана мітахондрый змяшчае ферменты, якія ўдзельнічаюць у працэсе клетачнага дыхання і забяспечваюць сінтэз АТФ.