Макар Трафімавіч Паслядовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Дэбютаваў апавяданнем у 1927 г. (часопіс «Паляўнічы Беларусі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Зруйнаваныя межы» (1930), «Людзі вясны» (1930), «Чатырнаццаты нумар» (1934), «Снайпер» (1937), «Чырвоныя струны» (1988), аповесцей «Марсель» (1931), «Хада ў заўтра» (1933), «Магістральны канал» (1947), «З табою побач» (1960), раманаў «Цёплае дыханне» (1948), «Святло над Ліпскам» (1950, у 1988 г. абодва раманы выйшлі ў адной кнізе). Асобным выданнем выйшлі нарысы «Аляксандра Шаплыка» (1949), «Мяцежнае сэрца» (1959), «Салігорскае дзіва» (1963) і шэраг апавяданняў. Выдаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Вучоны верабей» (1938), «Зялёны канверт» (1964) і дакументальную аповесць «Па воўчых сцежках» (1958), зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Пад дзвюма дойнымі каровамі» (1963), «Двайное дно» (1964), кніжку літаратурных пародый «Наравісты Пегас» (1968), «Аповесці. Апавяданні» (выбранае, 1970). У 1961 г. выйшаў Збор твораў у 2 тамах, у 1986 г. — Выбраныя творы.
 
Аўтар п'ес «Гонар» (1934), «Гарачае сэрца» (1938) і «Шалёная рысь» (1939).[[Выява:Макар ПаслдовічПаслядовіч "Паўстанне. Святло над Ліпскам" 1988.jpg|thumb|right|Макар Паслядовіч "Паўстанне. Святло над Ліпскам"]]
 
Пераклаў на беларускую мову некаторыя творы [[А. Пушкін]]а, [[А. Чэхаў|А. Чэхава]], аповесць [[М. Гогаль|М. Гогаля]] «Тарас Бульба» (з [[А. Бачыла]]м), раман [[Р. Джаваньёлі]] «Спартак», аповесць [[П. Бажоў|П. Бажова]] «Зялёны конік», раман [[Мікалай Аляксеевіч Астроўскі|М. Астроўскага]] «Народжаныя бурай», нарыс [[М. Горкі|М. Горкага]] «У. І. Ленін», рускія казкі, творы ўкраінскіх, польскіх і інш. пісьменнікаў.