Мост: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Звычайна масты складаюцца з [[пралёт]]ных пабудоў і апор. Пралётныя пабудовы служаць для ўспрымання нагрузак і перадачы іх апорам; на іх можа змяшчацца праезная частка, пешаходны пераход, трубаправод. Апоры пераносяць нагрузкі з пралётных пабудоў на падмурак моста.
 
Пралётныя пабудовы складаюцца з апорных канструкцый: [[Бэлька, тэхніка|бэлек]], [[Ферма, (канструкцыя)|фермаў]], дыяфрагмаў (папярочных бэлек) і ўласна пліты праезнай часткі. Статычная схема пралётных пабудоў можа быць аркавай, бэлечнай, рамнай, вантавай ці камбінаванай; яна вызначае тып моста па канструкцыі. Звычайна пралётныя будынкі прамалінейныя, аднак у выпадку неабходнасці (напрыклад, пры пабудове [[Эстакада|эстакад]] і дарожных развязак) ім надаюць складаную форму: [[Спіраль|спіралепадобную]], [[Кола (геаметрычная фігура)|колцавую]], і г.д.
 
Формы апор могуць быць вельмі разнастайнымі. Прамежкавыя апоры завуцца быкамі, берагавыя — устоямі. Устоі служаць для злучэння моста з падыходнымі насыпамі.