Прасліца: Розніца паміж версіямі

17 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
Праўкі аўтарства Ekaterip (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства [[User:Чаховіч Уладзіслаў|Чахов...
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
др (Праўкі аўтарства Ekaterip (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства [[User:Чаховіч Уладзіслаў|Чахов...)
Прасліца служыла для таго, каб узмацніць і захаваць кручэнне, якое інакш хутка б спынілася. Калі нітка станавілася дастаткова доўгай, яе намотвалі яе на [[верацяно]], а прасліца не давала [[клубок|клубку]], што павялічваўся, саслізнуць<ref name="kimpress"/>.
 
Прасліца вядомая яшчэ з эпохі позняга [[неаліт]]у (535 — 310 тысяч гадоў таму). Першапачаткова іх рабілі з гліны. Пазней, у [[X]]—[[XIII]] стагоддзях, прасліцы выраблялі з ружовага сланцу, які часцей за ўсё называюць [[шыфер]]ам<ref name="kimpress">[http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=cult&id=9692 Прадзенне з неаліту. Пра што распавялі прасліцы старажытнага Бярэсця]</ref>.
 
У Старажытнай Русі да сярэдзіны [[X ст.]] прасліцы вырабляліся з гліны і косці. З сярэдзіны X ст. шырокае распаўсюджванне ў сярэднявечнай Русі атрымалі [[оўруцкія шыферныя прасліцы]], якія вырабляліся з пірафілітавага сланцу. На старажытнарускіх прасліцах былі выяўлены кірылічныя надпісы. У [[Старая Разань|Старой Разані]] — «молодило», у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]] — «Мартин», у [[Вышгарад, Украіна|Вышгарадзе]] — «невесточь» (нявесцін), у [[Кіеў|Кіев]]е — «Потворин пряслень» і іншыя<ref>Рыбаков В. А., Ремесло Древней Руси, М. 1948</ref>. Вядомыя таксама вялізныя [[Дахрысціянскае пісьмо ў славян|нерасшыфраваныя надпісы]] на славянскіх біканічных прасліцах XI—XIII стагоддзяў, напрыклад, з [[Белаозера|Белаозера]]<ref>Голубева Л. А. Граффити и знаки пряслиц из Белоозера. из сб. Культура средневековой Руси. Л.: 1974, стр. 21, рис 4-7.</ref> і [[Ваўкавыск]]а<ref>Зверуго Я. Г. Древний Волковыск X—XIV вв. Минск. 1975, стр. 124, рис. 38-39.</ref>.