Іберы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Паходжанне: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
др →‎Паходжанне: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 6:
Вучоныя разыходзяцца сваіх меркаваннях наконт паходжання ібераў. Адны мяркуюць, што яны прыйшлі з [[Міжземнамор'е|міжземнаморскага]] ўзбярэжжа, іншыя лічаць, што іберы прыбылі з [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. Аднак ёсць і тыя, хто лічыць, што іберы ўтварыліся з мясцовых [[племя|плямёнаў]], у прыватнасці, звязаных з культурамі [[Эль-Аргар]] і [[Мацільяс]]. Паводле гіпотэзы Ф. Радрыгеса Рамаса, продкі ібераў не былі [[аўтахтоннасць|аўтахтонным насельніцтвам]] Іспаніі, а ўварваліся на паўвостраў разам з хваляй [[Кельты|кельцкай]] міграцыі<ref>Rodríguez Ramos, Jesús (2005): Introducció a l’estudi de les inscripcions ibèriques, Revista de la Fundació Privada Catalana per l’Arqueologia ibèrica, 1, pp. 13-144</ref>.
 
Іберы жылі ўздоўж усходняга і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжаў [[Іспанія|Іспаніі]], на тэрыторыі сучасных аўтаномных супольнасцей [[Андалусія]], [[Мурсія, аўтаномная супольнасць|Мурсія]], [[Валенсія, аўтаномная супольнасць|Валенсія]] і [[Каталонія]]. Таксама іберы аказалі ўплыў на культуру кельтаў паўночна-цэнтральнай часткі паўвострава ([[кельтыберы]]).
 
Іберы жылі ў ізаляваных абшчынах з племянным ладам. Яны валодалі навыкамі апрацоўкі металаў, уключаючы бронзу, і земляробства. Пазней іберы ўтварылі больш цэласную дзяржаву з гарадамі і сацыяльны ладам. Яны гандлявалі металам з [[Фінікія]]й, [[Грэцыя]]й, [[Карфаген]]ам.