Людзі на балоце (фільм): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
 
=== Другая серыя ===
Жыхары вёскі святкуюць [[Нараджэнне Хрыстова|Божае Нараджэнне]]. Раптам па вясковай вуліцы разносяцца крыкі — бойка. Жыхары выглядаюцьвыглядваюць з вокнаў і бачаць хлопца, які ляжыць з крывёй на твары.
 
Ідзе наступны агульны вясковы сход. Пракоп на сходзе абвінавачвае выбраную камісію і ўвесь [[сельсавет]] у хлусні. У выніку п’янага Пракопа выводзяць з хаты. Спецыяльны ўпаўнаважаны Зубрыч, які прыехаў з горада, заяўляе, што ўсе пытанні па землеўпарадкаванню цяпер прымае ён. Слова бярэ Міканор. Ён разважае пра незадаволенасць Ігната, а таксама пра тое, што некаторыя вяскоўцы няправільна зрабілі абмер сваёй зямлі. Нехта пытаецца, ці не перадзеляць разам з зямлёй і хатнюю жывёлу. На сходзе становіцца шумна. Тым часам, Васіль употай глядзіць на Ганну, а дзяўчына ўсміхаецца яму у адказ. Вяскоўцы ізноў падымаюць пытанне пра банду Маслака, якая да гэтага часу не знішчана. Эпілогам схода становіцца натхнёная прамова Васіля, якішто выступае за роўны перадзел зямлі. Яўхім злосца глядзіць на Васіля, Ганна — з гонарам.
 
Новае спатканне Васіля і Ганны. Васіль марыць аб урадлівай зямлі і магчымасцях, якія яна дае. Ганна лагодна смяецца ў адказ і гаворыць, што Васіль надта любіць хваліцца. Васіль аднак настроены сур’ёзна, ён абдымае дзяўчыну і гаворыць, што за ім Ганна не прападзе. Становіцца зразумела, што Васіль гатовы ўзяць Ганну за жонку і Ганна згодная.
 
Падчас спякотнага летняга дня вяскоўцы працуюць на жніве. Яўхім з воза бачыць стомленую Ганну, якая прылягла ў цень. Хлопец пажадліва глядзіць на маладое і прывабнае цела дзяўчыны. Бацька крычыць на Яўхіма, бо той з-за адцянутай увагі марудна працуе. Яўхім аддае вожжы Сцяпану і воз са снапамі едзе ў вёску. Сам жа Яўхім ідзе следам за Ганнай ў арэшнік. ВаНа ўзлеску хлопца перапыняе Хадоська, якая імкнецца абняць Яўхіма, але той гаворыць дзяўчыне, каб адчапілася. Хадоська шчаслівым голасам прызнаецца, што [[Цяжарнасць|цяжарная]]. Яўхім збянтэжаны, абвінавачвае дзяўчыну ў тым, што яна «нагуляла» дзіця ад некага іншага, прапануе звярнуцца да знахаркі ў Глінішчах. Хлопец пакідае засмучаную Хадоську і бяжыць за Ганнай. Пасля кароткай размовы Яўхім зноў прыстае да Ганны, але тая гаворыць, што не сілай, а толькі дабратой яе можна заваяваць. Яўхім спрабуе [[Гвалт|згвалціць]] дзяўчыну, але тая кусае хлопца і вырываецца. Зразумеўшы, што Ганна не паддаецца, Яўхім перакананым голасам гаворыць, што ўсё роўна даб’ецца яе любым спосабам.
 
Дажджлівым восеньскім днём ЧарнушковаЧарнушкава прыбягае да мужа, якішто працуе ў [[Хлеў|хляве]] і са слязамі распавядае вясковыя пагалоскі, быццам Яўхім Карчоў «зсільнічаў» Ганну. Чарнушка бярэ вяроўку і ідзе на поле, дзе Ганна капае бульбу разам з Хадоськай. Ганна бажыцца, што нічога не было. Чарнушка ў парыве лютасці б’е вяроўкай жонку за тое, што тая слухае пустыя плёткі. Застаўшыся на полі ўдвох, Хадоська пытае Ганну, ці сапраўды Яўхім чапляўся да яе. Ганна прызнаецца, што чапляўся, нават парваў кофту, але не дамогся. Хадоська ў адчаі плача.
 
Яўхім гаворыць з бацькайбацькам пра [[Вяселле|жаніцьбу]]. Хлопец ставіць умову: ажэніцца з той, каго сам выбраў. Калі бацька чуе, што сын выбраў Ганну Чарнушку, то прыходзіць у лютасць. Халімон Глушак абвінавачвае сына, што той не мае розуму і што «галадранка» яго папросту акруціла, як дурня. Сцяпан, якішто прысутнічае пры размове, заступаецца за Ганну, і бацька ледзь не збівае яго. Маці і Яўхім супакойваюць старога, але адно застаецца цвёрдым — бацькоўскага дозволу не будзе.
 
На рачной пераправе выпадкова сустракаюцца Васіль і Ганна. Хлопец чуў пра брудныя плёткі і пытае, ці праўду кажуць людзі. Ганна бачыць, што хлопец паверыў хлусне і ў роспачы пытаецца, ці сапраўды Васіль думае пра яе так дрэнна. Засмучаны Васіль спрабуе высветліць, можа Яўхім узяў дзяўчыну сілаю. Ганна ганарлівым голасам адказвае, што ўсё было добраахвотна і абзывае Васіля дурнем. Васіль прышпорвае каня, а Ганна, застаўшыся адна са слязамі на вачах, уголас гаворыць: «Я гэтага табе не забуду!»
 
Да Чарнушкаў ідуць сваты. Бацька ідзе ў агарод да Ганны і заве яе ў хату. Дачка не хоча ісці. Бацька садзіцца ля плоту і ў роспачы скардзіцца на лёс — хоць бы хто другі за дачкой прыйшоў, а не Яўхім. Ганна абдымае бацьку, які квола гаворыць, што можа і нічога, што так складваецца. Тым часам у хаце Дзятлікаў маці за кроснамі справядліва разважае, што няпраўда ўсё тое, што разносяць чуткі пра Ганну, не такая яна дзяўчына. Васіль не можа гэта слухаць і выбягае з хаты. З хаты Чарнушкаў бяжыць мачыха і просіць Ганну ісці да сватоў. Яна вельмі задаволена, што з’явілася магчымасць парадніцца з заможнымі Карчамі. У выніку, Ганна згаджаецца. У хаце праходзіць абрад сватаўства, Ганна прымае пірог ад Халімона, Чарнушка бласлаўляе дачку.
[[Файл:Людзі на балоце, Ганна.jpg|350px|thumb|left|Сцэна вяселля Ганны і нялюбага ёй Яўхіма. Драматычная развязка ўсёй кінастужкі: галоўная гераіня (актрыса [[Алена Мікалаеўна Барзова|Алена Барзова]]) ў асяроддзі гасцей дае адпор уладным патрабаванням маладога мужа.]]
Уся вёска выходзіць на будоўлю грэблі. За цяжкай працай Ганна ізноў чуе дзіўны голас, які нібыта кліча яе. Тым часам, Хадоська прыходзіць на могілкі да бацькоўскіх крыжоў і просіць прабачэння за тое, што задумала зрабіць. Потым праз дрыгву ідзе да знахаркі. Бабуля прама кажа дзяўчыне, што не яна першая і не яна апошняя, з тых, хто дзіця «нагуляла». Потым знахарка лае сучасных дактароў, бярэ ў Хадоські плату за працу і абяцанне нікому не расказваць пра тое, што мае [[Аборт|адбыцца]]. Па-над балотам разносіцца жудасны крык дзяўчыны...
 
Міканор з камісіяй прыходзіць да Халімона Глушака і абвінавачвае старога ў тым, што той прыпісаў лішніх людзей да сваёй сям’і. Акрамя гэтага, вызывае сумнеў, што кулак правільна запісаў усю сваю зямлю ў дакументы. Халімон з жонкай спрабуюць задобрыць Міканора, падносяць «чарку ды шкварку», але актывіст пакідае хату. Сцяпан раптоўна пачынае абвінавачваць бацьку, Халімон кідаецца на сына, маці супакойвае мужыкоў. Халімон злуецца на смеласць Міканора і шкадуе, што некуды прапаў Маслак.
 
Чарнушкі едуць у горад на [[кірмаш]]. Пакуль старыя гандлююць, Ганна ідзе за дробязямі. Яўхім пытаецца ў Ганны, што яна хоча купіць, але дзяўчына нічога не расказвае. Хлопец не саступае і вырашае сам купіць [[Нявеста|нявесце]] падарунак. Яўхім выбірае прыгожую хустку, і Ганна, прымяраючы яе, бычыць у люстэрка адбітак Васіля, які таксама на кірмашы. Едучы назад, Чарнушкі сустракаюць воз з паміраючай Хадоськай, якую вязуць у горад. Ганна глядзіць на сяброўку і здагадваецца аб прычыне «хваробы».
 
Сцэна вяселля ў хаце Глушака. Граюць музыкі, стол багаты пачастункам. З віншаваннем выступае прадстаўнік улады ад імя Алешніцкага сельскага савета Юравіцкай воласці. Крычаць: «Горка!» Маладыя цалуюцца. Сярод вяселля сумны толькі стары Чарнушка. Ён выходзіць з хаты да ракі, Ганна ідзе за ім. Чарнушка шкадуе дачку і гаворыць, што каб была жывая яе маці, то яму было б сорамна перад ёй за тое, што робіцца. Ганна супакойвае бацьку і гаворыць, што ўсё будзе добра. Ганна вяртаецца ў хату, дзе гарэлка ўжо льецца ракой. П’яны Яўхім прымушае жонку выпіць з госцем, але Ганна адказваецца і ўстае з-за стала. Яўхім кідаецца за жонкай, зневажаючы яе словамі: «Дрэвы з гадамі мяняюцца, не тое што людзі...» Ганна з выклікам адказвае, што сілай яе не возьмеш. Госці спрабуюць супакоіць маладых.
 
Васіль, не дачакаўшыся перадзелу зямлі, раніцай выходзіць з [[Плуг|плугомплугам]] у поле. Маці бяжыць да сына і адгаворвае яго ад незаконнай справы. Васіль не слухае і працягвае араць чужую зямлю. Прыбягае Яўхім, гаспадар зямлі. Пачынаецца бойка. Алена спрабуе разняць хлопцаў. З’яўляецца Халімон і уступае ў бойку. Нарэшце прыбягаюць аднавяскоўцы, бойка спынена. Міканор загадвае вінаватым з’явіцца раніцай у сельсавет. Упаўнаважаны з горада загадвае ўсім разысціся па хатах. Усе адчуваюць, што перадзел зямлі непазбежны. У полі застаюцца Зубрыч, Яўхім і Васіль. Яўхім апраўдваецца, што ён абараняў законна атрыманую ва ўласнасць ад савецкай улады зямлю. Зубрыч нагадвае Васілю яго нядаўні арышт, папракае знявагай савецкіх законаў. Апынуўшыся сам-насам з Яўхімам, упаўнаважаны пагражае хлопцу адказнасцю за сувязь з Маслаком, гаворыць, што савецкая ўлада ўсё пра яго ведае. Васіль сядзіць адзін пад дажджом на сырой зямлі, побач стаць конь Гуз.
 
== У ролях ==