Людзі на балоце (фільм): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 201:
 
== Музыка ==
Сімфанічную музыку да фільма «Людзі на балоце» напісаў кампазітар Алег Янчанка. Актрыса і выканаўца песенпесень у фільме [[Таццяна Рыгораўна Мархель|Таццяна Мархель]] у інтэрвʼю так казала пра загад Віктара Турава кампазітару фільма і працу з песнямі:
{{Цытата|«Бяры Таніны песні, іх не апрацоўвай, а толькі абрамляй». І так мы сталі пісаць песні, бывала, за змену запісвалі дзве-тры. Рабілі па некалькі дубляў. Было гэта ў Домжарыцах, у Бярэзінскім запаведніку. Я спявала народныя песні маёй мамы. Хаця гэта песні не паляшуцкія, а з Цэнтральнай Беларусі, ды яны пра Палессе. Нашы акцёры гаварылі мне: «Віктар Цімафеевіч сказаў, перадайце Тані, што песні ляглі на «изображение». Вось так усё і пайшло. Вядома, усё гэта склалася вельмі хораша: песні, краявіды. Калі песні ўсе запісалі, я яшчэ адну ўспомніла: «У гародзе верба расла…» Прыехала да Турава і кажу: «Віктар Цімафеевіч, яшчэ адна песня ёсць». — «Ай, дык мы ж ужо ўсё запісалі». — «Такая харошая!» — «Дык заспявай!» Запісалі песню, а потым я гляджу, яе паставілі ў эпізод, дзе сядзіць дзед з малым і даглядаюць пчол. Унук пытаецца пра пчол, і ідзе панарама шырокага, высокага дрэва з лісцем, і такая ж шырокая і светлая песня гучыць<ref>{{cite web|url=http://tv.sb.by/kultura-4/article/use-zhanchyny-byl-zakakhanyya-turava-navat-ya-.html|title=«Усе жанчыны былі закаханыя ў Турава. І нават я…»|publisher=СБ — Беларусь сегодня|date=2011-11-02|accessdate=2016-11-10}}</ref>.}}
 
== Адрозненні паміж фільмам і кнігай ==
Фільм Віктара Турава сюжэтам кардынальна не адрозніваецца ад рамана Івана Мележа. У ліку асноўных адрозненняў знаходзяцца шмат прапушчаных, у асноўным другарадных, дэталяў і сцэн.