Людзі на балоце (фільм): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
== Сюжэт ==
=== Першая серыя ===
Дзеянне адбываецца ў глухой вёсцы на [[Палессе|Палессі]] ў [[1920-я]] гады. Летняй раніцай вясковы хлопец Васіль Дзятлік збіраецца на сенакос, які знаходзіцца на балотах. Дзед Дзяніс збірае мёд. Увечары, пасля цяжкай працы на сенакосе з аднавяскоўцамі, Васіля кліча да кастра каля выпаса коней малодшы брат Валодзька. Васіль згаджаецца, але, каб распаліць касцёр, ідзе да суседскай кампаніі пазычыць вугольчык. Сын кулака Яўхім не хоча дзяліцца агнём, але яго бацька не дае разгарэцца спрэчцы. Адно аб’ядноўвае і багатых, і бедных: боязь бандаў, што нібыта аб’явіліся ў суседніх вёсках. Несучы вугольчык да свайго кастра, Васіль сустракае аднавяскоўца Міканора, які толькі вярнуўся з войска. Той запрашае яго да свайго кастра, дзе ідзе гаворка пра маючы адбыцца перадзел зямлі, стварэнне камуны ў адной з вёсак і цяжкі лёс селяніна на забалочанай зямлі. Але Васіль дзякуе і ідзе далей, да сваіх. Урэшце, разам з Валодзькам і дзяўчынай Ганнай, Васіль распальвае свой касцёр.
 
Васіль дзякуе за вячэру і ідзе даглядаць каня, пакінуўшы касцёр. Ганна таксама пакідае кампанію ля кастра і ідзе за Васілём. Дзяўчына пачынае размову з хлопцам, просіць у яго прабачэння за тое, што часам смяялася з яго з-за знешняга выгляду, нібыта рознага колеру вачэй. Ганна адзначае, што хлопец добры і працавіты, але занадта маўклівы і баіцца дзяўчат. Раніцай Васіля і Ганну, якія разам заснулі каля кастра, будзіць Яўхім. Сын кулака сароміць Васіля, смяецца з яго, але бойкая Ганна востра адказвае Яўхіму.