Людзі на балоце (фільм): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
Васіль дзякуе за вячэру і ідзе даглядаць каня, пакінуўшы касцёр. Ганна таксама пакідае кампанію ля кастра і ідзе за Васілём. Дзяўчына пачынае размову з хлопцам, просіць у яго прабачэння за тое, што часам смяялася з яго з-за знешняга выгляду, нібыта рознага колеру вачэй. Ганна адзначае, што хлопец добры і працавіты, але занадта маўклівы і баіцца дзяўчат. Раніцай Васіля і Ганну, якія разам заснулі каля кастра, будзіць Яўхім. Сын кулака сароміць Васіля, смяецца з яго, але бойкая Ганна востра адказвае Яўхіму.
[[Файл:Людзі на балоце, Васіль.jpg|350px|thumb|right|Першае з’яўленне галоўнага героя ў кадры. Васіль (акцёр [[Юрый Мікалаевіч Казючыц|Юрый Казючыц]]) глядзіць на суседскую дзяўчыну Ганну.]]
Ідзе жніво, жанчыны цяжка працуюць з сярпамі ў руках. Нават немаўлят бяруць у поле, каб [[Грудное выкормліванне|карміць]] іх, амаль не адрываючыся ад працы. Ганна, якая працуе ў полі з іншымі вясковымі жанчынамі, бачыць Васіля, што працуе побач з возам. Дзяўчына лагодна ўсміхаецца хлопцу, Васіль чырванее, але, натхнёны ўвагай Ганны, таксама ўсміхаецца у адказ. Дзяўчына прапануе Васілю жбан з малаком, каб наталіць смагу. Бацькі, нібыта жартуючы, прапануюць ажаніць маладых.
 
Пасля працы моладзь бавіць час размовамі ля кастра пра ўсялякія жахі ды небыліцы, спевамі і смехам. Васіль жа адводзіць каня Гуза на балоты і ідзе на задвор’е, дзе ад некаторага часу сустракаецца з Ганнай. Аднак сёння дзяўчына злуецца на Васіля з-за спазнення. Яна нават беспадстаўна раўнуе Васіля да дачкі Зайчыка. Але Васіль клянецца, што не разумее адкуль у дзяўчыны такія думкі. Ганна чуе ад хлопца няўмелыя, але шчырыя кампліменты. Уражаная, яна аднак не утрымліваецца, каб трохі не зачапіць Васіля. Збянтэжаны хлопец не ведае, як сябе паводзіць з Ганнай, што гаварыць ёй. Дзяўчына збіраецца дахаты, Васіль просіць яе застацца яшчэ трохі. Ганна аднак гаворыць, што хутка развіднее і трэба вяртацца да мачыхі. У апошні момант Ганна прама пытае Васіля, ці любіць ён яе. Васіль гаворыць, што любіць, і Ганна таксама прызнаецца ў каханні. Маладыя [[Пацалунак|цалуюцца]].