Ствол дрэва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 93.84.149.230 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства VladimirZhV
др →‎top: вырашэнне неадназначнасцей з дапамогай AWB
Радок 1:
[[Image:Magnolia acuminata trunk.JPG|thumb|Ствол [[магнолія|магноліі]]]]
[[Image:HK Sunday Wan Chai Park Ficus Microcarpa Chinese Banyan 1.JPG|thumb|Несапраўдны ствол [[баньян]]а]]
[[Image:Boab, Timber Creek, NT - Melissa Jamcotchian.JPG|thumb|Бутэлькападобны ствол<br\ />[[адансонія Грэгары|адансоніі Грэгары]]]]
 
'''Ствол''' — галоўнае шматгадовае адраўнелае [[сцябло]] [[дрэва]]. Захоўваецца на працягу ўсяго жыцця. Служыць у якасці апоры для [[крона|кроны]], выносячы [[ліст|лісце]] да святла, ажыццяўляе транспарт раствораў, запасае ваду (асабліва ў [[сукулент]]аў) і пажыўныя рэчывы. У сапраўдных дрэваў штогод нарастае ў таўшчыню за кошт дзялення [[камбій|камбію]], у дрэвападобных раслін не мае другаснага патаўшчэння ([[пальмы]]) або патаўшчаецца за кошт адмысловай [[мерыстэма|мерыстэмы]] ([[драцэна]]). Рост ствала ў вышыню адбываецца за кошт верхавінкавай мерыстэмы (''монападыяльна''; напрыклад у [[елка|елкі]]) або за кошт мерыстэмаў бакавых восяў, якія паслядоўна змяняюць адна адну (''сімпадыяльна''; напрыклад у [[дуб]]а).
 
Звычайна захоўвае больш-менш вертыкальны напрамак росту, але ў некаторых раслін палягае ([[сланец, расліна|сланцы]]) або ўецца (ліянападобныя дрэвы). У геміэпіфітных дрэваў несапраўдны ствол утвараецца з пераплеценых паветраных [[кораньКорань расліны|каранёў]], якія спускаюцца да зямлі. Большасць прамастаячых дрэваў маюць ствол конусападобнай формы (дыяметр змяншаецца з вышынёй), аднак для некаторых раслін характэрны ўздуты (з-за моцнага развіцця водазапасальных тканак) бочкападобны або бутэлькападобны ствол.
 
== Літаратура ==