Прэзідэнт ЗША: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q11696 на Wikidata
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
|сайт = http://www.whitehouse.gov/president/
}}
'''Прэзідэнт ЗША'''  — кіраўнік дзяржавы [[ЗША]], кіраўнік выканаўчай улады (Федэральнага ўрада ЗША і галоўнакамандуючы Арміі і Флота па [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі ЗША]]). Мае права вета на законапраекты (білі), прынятыя [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам ЗША]]. Пасада ўведзена Канстытуцыяй ЗША, прынятай ў [[1787]] годзе. Першым прэзідэнтам ЗША стаў у 1789 годзе [[Джордж Вашынгтон]]. Да яго ўступлення ў пасаду вярхоўным кіраўніком канфедэрацыі штатаў, якія падпісалі Дэкларацыю аб незалежнасці, быў Прэзідэнт Кантынентальнага кангрэса.
 
Дзеючы прэзідэнт ЗША - — [[Барак Абама]]. Афіцыйна 44-ы прэзідэнт ЗША ўступіў у пасаду [[20 студзеня]] [[2009]] года.
 
== Патрабаванні да кандыдатаў ==
Стаць Прэзідэнтам ЗША па Канстытуцыі ЗША можа толькі грамадзянін ЗША па нараджэнні (альбо той, хто стаў грамадзянінам ЗША пры зацвярджэнні Канстытуцыі), старэйшы за 35 гадоў і, які пражывае ў ЗША не менш за 14 гадоў. Самым пажылым прэзідэнтам на момант абрання быў [[Рональд Рэйган]], упершыню абраны ў ўзросце 69 гадоў і пераабраны на другі тэрмін ва ўзросце 73 гадоў. Самым маладым быў [[Тэадор Рузвельт]], абраны ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў.
 
Згодна з 22-й папраўкай да Канстытуцыі, прынятай у 1951 года, адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам ЗША не больш за два разы (усё роўна, запар ці з перапынкам). Акрамя таго, калі нейкая асоба пасля смерці або адстаўкі абранага прэзідэнта займала прэзідэнцкую пасаду (з пасады віцэ-прэзідэнта ці інакш) на працягу 2 гадоў і больш, то гэта асоба ў далейшым можа быць абрана Прэзідэнтам не больш за 1 раз. Фактычна прэзідэнты і раней амаль усе выконвалі гэта няпісанае правіла, прытрымліваючыся прыкладу [[Джордж Вашынгтон|Джорджа Вашынгтона]], які прабыў на пасадзе толькі два тэрміны. Аднак у 1940 годзе Франклін Д. Рузвельт быў абраны на трэці тэрмін, а ў 1944 - — і на чацвёрты (памёр у 1945). Пасля гэтага, не прымяншаючы заслуг Рузвельта і надзвычайных умоў, у якіх ён пераабіраўся ([[Другая сусветная вайна]]), было вырашана заканадаўча абмежаваць колькасць магчымых перавыбранняў, каб гэты выпадак не стаў прэцэдэнтам для ўстанаўлення дыктатуры. 22-я папраўка не мела зваротнай сілы і не распаўсюджвалася на дзейснага на той момант прэзідэнта Гары Трумэна, ён адбыў амаль цалкам тэрмін Рузвельта пасля яго смерці плюс свой уласны, але Трумэн сам не пажадаў зноў балатавацца ў 1952.
 
Толькі адзін прэзідэнт, Гровер Кліўленд, займаў пасаду два тэрміны з перапынкам.