няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
(Катэгорыя:Культ продкаў) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
[[Image:Деды.jpg|300px|thumb|Дзяды]]
[[Image:Dziady_(silver_coin)r.png|thumb|Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2008)]]
'''Дзяды''' (белар. Дзяды, укр. Діди, польск. Dziady, літ. Ilgės) - назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы году ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.
У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў
== Пералік святаў ==
Цягам году адзначалася шмат дзён ушанавання памерлых.
* Масленічныя Дзяды (пятніца перад Масленічным тыднем)
* Стрэчаньскія Дзяды (13 лютага, дзень перад Стрэчаннем)
* Радунічныя Дзяды (панядзелак перад Радуніцай)
* Траецкія (Сёмушныя, Духаўскія) Дзяды (пятніца перад Троіцай).
* Спасаўскія Дзяды (субота перад Успеннем)
* Стаўроўскія Дзяды (29 верасня) - святкаваліся толькі на Бягомльшчыне, маглі быць звязаныя з міфам аб паходжанні беларусаў, дзе фігурыруюць сабакі Стаўры і Гаўры
* Пакроўскія Дзяды (пятніца і субота перад Пакровам)
* Вялікія (Змітраўскія) Дзяды (пятніца і субота перад Змітрам, які святкаваўся 8 лістапада) - лічыліся галоўнымі
* Міхайлаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Міхайлам, які святкаваўся 21 лістапада)
* Піліпаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Піліпаўкай, якая адзначалася 28 лістапада)
== Беларускія звычаі ==
|