+ спасылкі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
(+ спасылкі) |
||
[[Image:Деды.jpg|300px|thumb|Дзяды]]
[[Image:Dziady_(silver_coin)r.png|thumb|Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2008)]]
'''Дзяды''' ([[Беларуская мова|белар]]. Дзяды, [[Украінская мова|укр]]. Діди, [[Польская мова|польск]]. Dziady, [[Літоўская мова|літ]]. Ilgės) - назва некалькіх [[Народны каляндар усходніх славян|народных]] святаў, што адзначаліся ў розныя часы году ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў [[Беларусь|Беларусі]], [[Украіна|Украіне]], частцы [[Польшча|Польшчы]] і [[Літва|Літвы]]. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.
У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў
== Пералік святаў ==
Цягам году адзначалася шмат дзён ушанавання памерлых.
* [[Масленічныя Дзяды]] (пятніца перад Масленічным тыднем)
* [[Стрэчаньскія Дзяды]] (13 лютага, дзень перад Стрэчаннем)
* [[Радунічныя Дзяды]] (панядзелак перад Радуніцай)
* [[Траецкія Дзяды|Траецкія]] (Сёмушныя, Духаўскія) Дзяды (пятніца перад Троіцай).
* [[Спасаўскія Дзяды]] (субота перад Успеннем)
* [[Стаўроўскія Дзяды]] (29 верасня) - святкаваліся толькі на Бягомльшчыне, маглі быць звязаныя з міфам аб паходжанні беларусаў, дзе фігурыруюць сабакі Стаўры і Гаўры
* Міхайлаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Міхайлам, які святкаваўся 21 лістапада)▼
*
* [[Піліпаўскія Дзяды]] (пятніца і субота перад Піліпаўкай, якая адзначалася 28 лістапада)
== Беларускія звычаі ==
|