Розніца паміж версіямі "Непераможная армада"

 
== Баявыя дзеянні ==
Першае сутыкненне адбылося каля [[Горад Плімут, Англія|Плімута]] [[31 ліпеня]]. Іспанцы пазбавіліся тут трох караблёў, а ангельцы не панеслі амаль ніякага ўрону. [[2 жніўня]] сутыкненні працягнуліся ўсход, падчас якіх абодва бакі не панеслi стратаў, але зрасходавалі шмат боепрыпасаў. Пасля гэтага Армада працягнула плаванне на паўночны ўсход, у глыб Ла-Манша. Іспанскі флот размяшчаўся паўмесяцам: па краях знаходзіліся самыя моцныя ваенныя караблі, пад іх прыкрыццём ў цэнтры гуртаваліся марудлівыя гандлёвыя і грузавыя суда. Англійскі флот зноў наблізіўся да іспанскага глыбокай ноччу з 7 на 8 жніўня, калі Армада стала на якар насупраць [[Горад Кале|Кале]]. У час штылю англійскі галоўнакамандуючы пусціў супраць Армады восем [[брандэрбрандар]]аваў, якія зрабілі такое замяшанне, што [[8 жніўня]] раніцай Говард адважыўся зрабіць напад. Падчас васьмігадзіннай бітвы іспанскія караблі зносіла на банкі на паўночны ўсход ад Кале, супраць ГравлінаГраўліна; здавалася, што Армада вось-вось немінуча сядзе на мель, даставіўшы лёгкую перамогу ангельцам, аднак паўночна-заходні вецер змяніўся на паўднёва-заходні і вынес іспанскія караблі ў воды [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]]. Іспанскі флот рушыў на поўнач; англічане перасьледавалі яго да заліва [[Фэрт-оф-Форт]] на ўсходнім узбярэжжы [[Шатландыя|Шатландыі]], дзе [[12 жніўня]] шторм раз'яднаў супернікаў.
 
Іспанцы распачалі плаванне вакол Брытанскіх астравоў - абмінулі з поўначы Шэтландскія астравы, прайшлі ўздоўж заходняга берага Ірландыі, дзе спадзяваліся атрымаць падмогу ад адзінаверцаў, а затым вярнуліся ў Іспанію. На зваротным шляху ў берагоў Ірландыі штармы і частыя караблекрушэння значна паменшылі колькасць Армады.
 
== Вынікі ==