Розніца паміж версіямі "Рыбы"

6 028 байтаў дададзена ,  4 гады таму
 
== Апісанне ==
=== Знешняя будова ===
Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 20 м і больш, маса ад 1,5 г да 14 тон. Цела двухбакова-сіметрычнае (акрамя [[камбалападобныя|камбалападобных]]), разнастайнай формы. Канечнасці ў выглядзе няпарных і парных плаўнікоў (часам адсутнічаюць). Скура ўкрыта лускою, зрэдку з касцявымі пласцінкамі або голая.
Даўжыня ад некалькіх міліметраў да 20 м і больш, маса ад 1,5 г да 14 тон.
 
Цела двухбакова-сіметрычнае (акрамя [[камбалападобныя|камбалападобных]]), разнастайнай формы. Цела рыбы складаецца з трох аддзелаў — завостранай спераду галавы, якая плаўна пераходзіць у больш аб’ёмнае тулава. З ім зліваецца хвост, які паступова звужаецца к канцу. Такая абцякальная форма цела пры руху зведвае найменшае супраціўленне вады. У рыб, якія жывуць у тоўшчы вады, цела пляскатае з бакоў, а ў прыдонных ([[скаты]], [[камбала]]) — у спінна-брушным напрамку. На галаве рыб ёсць пара вачэй, а спераду іх — ноздры. На губах некаторых прыдонных відаў ([[сом]], [[сазан]], [[асетр]], [[мянтуз]]) знаходзяцца вырасты скуры ў выглядзе вусоў, якія выконваюць функцыю дотыку. У большасці рыб па баках галавы
размешчана пара рухомых жаберных накрывак.
 
Канечнасці рыб у выглядзе няпарных і парных плаўнікоў (часам адсутнічаюць). Форма плаўнікоў і іх размяшчэнне на целе рыбы ў розных відаў розныя. На тулаве і хвасце знаходзяцца плаўнікі: парныя — грудныя і брушныя і няпарныя — спінны, хваставы і падхваставы (анальны). Яны ўтвораны складкамі скуры з пругкімі плаўніковымі прамянямі. Плаўнікі рухомыя дзякуючы скарачэнню мышцаў і выконваюць розныя функцыі. Так, спінны і падхваставы плаўнікі дапамагаюць целу рыбы захоўваць пры руху раўнавагу і трымацца спінай уверх. Грудныя і брушныя плаўнікі забяспечваюць павароты, пагружэнне і ўсплыванне рыбы да паверхні. Хвост разам з хваставым плаўніком выкарыстоўваецца як рухавік. Рыба з сілай б’е ім з боку ў бок, адштурхоўваючыся ад вады. Адначасова з бакавымі рухамі хваставой часткі цела змеепадобна выгінаецца і тулава, прасоўваючы рыбу ўперад.
 
Скура ўкрыта лускою, зрэдку з касцявымі пласцінкамі або голая. У большасці рыб цела пакрыта луской — тонкімі плоскімі касцявымі пласцінкамі. Пярэдняй часткай яны паглыблены ў скурныя кішэні, а выступаючай задняй — чарапіцападобна налягаюць адна на адну. Покрыва з лускі ахоўвае цела рыбы ад знешніх пашкоджанняў, не замінаючы руху. Па меры росту рыбы павялічваецца ў дыяметры і луска. З-за нераўнамернага росту ў летні і зімовы перыяды на ёй утвараюцца гадавыя кольцы, па колькасці якіх вызначаюць узрост рыбы. Слізь, што ў вялікай колькасці выдзяляецца шматлікімі залозамі скуры, пры руху змяншае трэнне цела рыбы аб ваду, а спецыяльныя рэчывы, якія ў ёй утрымліваюцца, перашкаджаюць размнажэнню на скуры грыбкоў і хваробатворных бактэрый.
 
Афарбоўка покрыва рыб самая разнастайная і залежыць ад пігментных клетак скуры рыб. Насельнікі тоўшчы вады і яе верхніх слаёў маюць серабрыстую афарбоўку ([[плотка]], [[верхаводка]], селядзец). Рыбы, якія жывуць сярод зараснікаў воднай расліннасці, маюць зеленаватую афарбоўку, нярэдка з цёмнымі вертыкальнымі палосамі ([[шчупак]], [[акунь]], [[судак]]). Ядавітыя рыбы вызначаюцца яркай перасцерагальнай афарбоўкай ([[скарпенавыя]], марскія дракончыкі).
 
Па баках цела рыбы размяшчаецца бакавая лінія — адзін з самых важных органаў пачуццяў рыб
 
=== Шкілет ===
Шкілет храстковы або касцявы.
 
=== Мускулатура ===
 
=== Плавальны пузыр ===
Большасць рыб мае [[плавальны пузыр]].
 
=== Крывяносная сістэма ===
Сэрца двухкамернае, адно кола кровазвароту.
 
=== Дыханне ===
Дыхаюць жабрамі, некаторыя ([[дваякадыхальныя]]) маюць дадатковыя органы дыхання, т.зв. «лёгкія».
 
=== Крмленне ===
Кішэчнік слаба дыферэнцыраваны на аддзелы, часта ёсць піларычныя прыдаткі — сляпыя вырасты, якія адкрываюцца ў сярэднюю кішку; у іх ідзе дадатковае ператраўліванне корму.
 
=== Нервовая сістэма ===
Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена спінным і галаўным мозгам, перыферычная — нервамі. Спінны мозг знаходзіцца ў спінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозг невялікі, прымітыўны, складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мазжачка.
 
Большасць рыб мае [[плавальны пузыр]]. У многіх відаў добра развіты нюх, дотык, зрок, слых. Некаторыя маюць электрычныя органы. Спецыфічныя для рыб органы бакавой лініі ўспрымаюць водныя ваганні. У глыбакаводных рыб ёсць органы свячэння.
Кішэчнік слаба дыферэнцыраваны на аддзелы, часта ёсць піларычныя прыдаткі — сляпыя вырасты, якія адкрываюцца ў сярэднюю кішку; у іх ідзе дадатковае ператраўліванне корму.
 
=== Выдзяляльная сістэма ===
Большасць рыб мае [[плавальны пузыр]]. У многіх відаў добра развіты нюх, дотык, зрок, слых. Некаторыя маюць электрычныя органы. Спецыфічныя для рыб органы бакавой лініі ўспрымаюць водныя ваганні. У глыбакаводных рыб ёсць органы свячэння.
Выдзяляльная сістэма рыб прадстаўлена парнымі стужкападобнымі тулаўнымі [[ныркі|ныркамі]], размешчанымі ў спінной частцы поласці цела. У нырках з крывяносных капіляраў адфільтроўваюцца шкодныя рэчывы жыццядзейнасці клетак: [[аміяк]] (у прэснаводных рыб) і [[мачавіна]] (у марскіх). Мача, якая ўтварылася, адцякае ад кожнай ныркі па мачаточніку ў [[мачавы пузыр]], дзе назапашваецца. Затым па мочаспускальным канале мача выводзіцца вонкі праз выдзяляльную адтуліну, размешчаную ззаду анальнай.
 
== Пашырэнне ==