Розніца паміж версіямі "Рыбы"

472 байты дададзена ,  4 гады таму
== Асаблівасці жыццядзейнасці ==
Паводле спосабу жыўлення — планктафагі, бентафагі, дэтрытафагі, фітафагі і драпежнікі. Са здабычай корму ў рыб звязаны складаныя харчовыя паводзіны: актыўны пошук ([[акулы]], тунцы, [[судак]]і), падпільноўванне і нападзенне са сховішча ([[акунь]], [[шчупак]]). Некаторым відам рыб уласцівы масавыя перамяшчэнні ў раёны, багатыя на ежу, — міграцыі. Ва ўмеранай кліматычнай зоне з надыходам зімы многія рыбы пачынаюць менш карміцца або зусім не кормяцца. Так, [[карп]]ы ў зімавальных сажалках не кормяцца на працягу пяці самых халодных месяцаў. Яны расходуюць тлушчавыя запасы, адкладзеныя летам.
 
Скорасць плавання рыб розная. Так, [[тунец]] ці [[меч-рыба]], што жывуць у адкрытай частцы акіяна, могуць развіваць скорасць да 100 км/г. Прыдонныя рыбы і рыбы, якія насяляюць прыбярэжныя ўчасткі вадаёмаў, плаваюць з невялікай скорасцю ([[акунь]], [[судак]], [[шчупак]]).
 
Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання ікры, ёсць жывародныя (сярод храстковых).