Розніца паміж версіямі "Рыбы"

2 193 байты дададзена ,  4 гады таму
 
=== Крывяносная сістэма ===
[[Сэрца]] двухкамернае, адно кола кровазвароту. Сасуды, па якіх кроў адцякае ад сэрца, называюцца артэрыямі, а тыя, што прыносяць кроў да сэрца, — венамі. Сэрца мае дзве камеры — перадсэрдзе і жалудачак, мускульныя сценкі якіх па чарзе скарачаюцца. З перадсэрдзя кроў выштурхваецца ў жалудачак, а з яго ў адну з самых буйных артэрый — брушную аорту, па якой кроў цячэ да жабраў. Там кроў насычаецца кіслародам і вызваляецца ад вуглякіслага газу. Багатая на кісларод чырвоная кроў, якая адцякае ад жабраў, называецца артэрыяльнай. Яна паступае ў артэрыі галаўнога аддзела і ў спінную аорту, якая нясе насычаную кіслародам кроў да органаў і мускулатуры тулава і хваста. Кроў, што адцякае ад органаў і тканак, утрымлівае вуглякіслы газ, мае цёмна-вішнёвы колер і называецца вянознай. Збіраючыся ў буйныя вены, кроў цячэ па іх да сэрца і паступае ў перадсэрдзе, а з яго выштурхваецца ў жалудачак.
Сэрца двухкамернае, адно кола кровазвароту.
 
Дзякуючы рытмічным скарачэнням сэрца кроў няспынна рухаецца па адным замкнутым крузе кровазвароту. У крыві рыб ёсць чырвоныя клеткі — эрытрацыты, якія ўтрымліваюць гемаглабін, здольны звязваць кісларод (у жабрах) і вуглякіслы газ (у тканках і органах).
 
Тэмпература цела рыб непастаянная і залежыць ад тэмпературы вады, г.зн. яны з'яўляюцца халаднакроўнымі.
 
=== Дыханне ===