Лявонцій Карповіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
У студзені [[1609]] выехаў адным з брацкіх паслоў на Варшаўскі сойм. Паводле Л. Ляўшуна, неўзабаве пасля гэтай паездкі, на працягу другой паловы 1609 — пачатку 1610 прыняў манаскі пострыг з імем Лявонта (Лявонція)<ref name=churchby>{{Спасылка | аўтар = Свят. Сяргей Гардун| прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 03.01.2010| url = http://churchby.info/bel/429/| копія = | загаловак = Жыццяпіс Лявонція (Карповіча), Віленскага архімандрыта| фармат = | назва праекта = | выдавецтва = churchby.info| дата = 11 жніўня 2012 | мова = | каментарый = }}</ref><ref name=kefalia/>, пасля быў пасвечан у святары Свята-Духавай царквы, а праз некаторы час быў узведзен у сан архімандрыта і стаў, такім чынам, паўнамоцным кіраўніком новага брацкага манастыра<ref name=bellit/>.
 
[[6 мая]] [[1610]] г. за выданне супрацьуніяцкага твора [[Мялецій Сматрыцкі|М. Сматрыцкага]] «Фрынас» («[[Трэнас]]») кароль [[Жыгімонт III Ваза]], між іншага, загадаў «карэктара Логвіна Карповіча» затрымаць у ратушы ці ў якой турме да асобага каралеўскага распараджэння. Зрэшты, архімандрыт Лявонцій быў арыштаваны раней за каралеўскі загад: у Вялікую Суботу [[7 красавіка]] [[1610]] годзe ў брацкай друкарні адбыўся вобыск<ref name=churchby/>, пры якім схапілі «главного типографа братского, слугу и писаря Лонгина Карповича»<ref name=bellit/>. Нягледзячы на ўзычаныя пінскаю шляхтаю каралю сведчанні, што Карповіч як чалавек шляхецкага паходжання, не можа быць зняволены, архімандрыт не быў адпушчаны<ref name=arch/>. Адбываў турэмнае зняволенне на працягу двух гадоў<ref name=arch/>. Як сведчыць М. Сматрыцкі, архімандрыт Лявонцій «был насмеван для веры православной, лжен, безчещен, шарпан от суду до суду, з турмы до турмы», так што яму «срогим а окрутным темничным вязнем мордованому на кожны день… бедне умирати приходило»<ref name=bellit/>. Паводле некаторых звестак, яго прымушалі адрачыся праваслаўя і перайсці ў унію<ref name=churchby/>. М. Сматрыцкі сведчыў, што вязень «праўды евангельскай аніяк не здрадзіў» і быў «цвярдзей за дыямент»<ref name=kefalia/>. Пасля двухгадовых здзекаванняў і катаванняў быў адпушчаны пасля Вялікдня 1612 года<ref name=kefalia/>, імаверна, пры хадайніцтве буйных магнатаў: Валовічаў, Карэцкіх, Агінскіх і інш.<ref name=bellit/>
 
Паводле некаторых звестак, прыняў манаскі пострыг толькі пасля адбывання зняволення<ref name=churchby/>. Пасля вызвалення з турмы архімандрыт Лявонцій робіцца таксама і рэктарам брацкай школы. Пад яго кіраўніцтвам у [[1613]]—[[1617]] гг. узводзіцца новы мураваны школьны будынак, а сама школа рэфармуецца: у ёй ствараюцца пяць асобных класаў. Архімандрыт усталяваў у манастыры кінавійны (агульнажыццёвы) чын адпаведна статуту Св. Васілія Вялікага, для чаго склаў і выдаў «Кінавіён» ([[1618]]). Пры Лявонцію Карповічу Віленскае Свята-Духава праваслаўнае брацтва і яго манастыр сталі асновай цэлай сеткі праваслаўных брацтваў і манастыроў, брацкая друкарня зрабілася буйным выдавецкім цэнтрам праваслаўных, а школа — вядомай навучальнай установай. Паводле сведчанняў сучаснікаў, «церковь… Виленскую, в побожности овоцы почасти зазяблую… зрядил, благодатию Христовою, способну и выдал урожайну и плодовиту», «през проклятое отступство ўпалую Церкви нашея Руской святыню щасливе поднести зезволил»<ref name=bellit/>.