Корушка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 16:
== Апісанне ==
Цела верацёнападобнае, даўжыня 6-10 см, радзей да 15 см. Галава падоўжаная, з вялікімі сківіцамі, ніжняя сківіца прыкметна выступае перад верхняй. Рот адносна вялікі, усаджаны загнутымі назад зубамі. Бакі і бруха серабрыстыя, спіна цёмная, буровата-зялёная з блакітным ці фіялетавым адлівам. Спінны плаўнік кароткі, размешчаны пасярэдзіне целы над брушнымі плаўнікамі, мае 2-3 негалінастых і 7-9 галінастых прамянёў. Анальны плаўнік мае 2-4 негалінастых і 11-14 галінастых прамянёў. За спінным плаўніком знаходзіцца тлушчавы плаўнік. У грудных плаўніках па 1 негалінастаму і 10-11 галінастых прамянёў, у брушных — па 1 негалінастаму і 7 галінастых. Луска буйная, лёгка спадае. Колькасць лусак па боку цела 57-63, бакавая лінія няпоўная, перарывістая, уключае 4-16 лусак. Жаберных тычачак 30-70, пазванкоў 59-62. Самцы меншыя за самак па памерах.
== Пашырэнне ==
Радок 23 ⟶ 21:
Раней па рэках Нёман і Заходняя Дзвіна да межаў Беларусі даходзіла прахадная еўрапейская корушка, якая ў наш час не адзначана. Жылая дробная форма сустракаецца ў некаторых азёрах басейна Запходняй Дхвіны — [[Дрывяты]], [[Снуды]], [[возера Струста|Струста]], [[Воласа Паўночны]], [[Воласа Паўднёвы]], [[Дрывяты]], [[возера Дрысвяты|Дрысвяты]], [[возера Рычы|Рычы]], [[возера Доўгае, Глыбоцкі раён|Доўгае]], [[возера Рудакова|Рудакова]].
== Асаблівасці біялогіі ==
Большую частку года чародамі трымаецца ў непасрэднай блізкасці ад берагоў на значных глыбінях.
Корміцца ў асноўным планктонам, часам доннымі беспазваночнымі.
Палавая спеласць настае ва ўзросце 1 года пры даўжыні цела ад 5 см. Нераст у канцы красавіка — траўні ў прыбярэжнай зоне азёр, на месцах з пясчаным і камяністым дном. Самкі выкідваюць ікру і неўзабаве пакідаюць нерасцілішчы, самцы трымаюцца на іх даўжэй, удзельнічаюць у нерасце са шматлікімі самкамі. Ікра выкідваецца на камяні, гальку, водную расліннасць, падмытыя карані прыбярэжных раслін, пагружаныя ў ваду галіны хмызнякоў, значна радзей на пясок і ніколі на глейкія грунты. Нерасцілішчы звычайна маюць невялікую плошчу і размешчаны на глыбіні ад 15-20 см да 2-5 м. Нераст адбываецца пераважна ў начны час. У перыяд нерасту ў самцоў развіваецца шлюбны ўбор — верхняя частка галавы і жаберные накрыўкі становяцца сіня-чорнымі, ніжняя сківіца завастраецца, спіна і бакі пакрываюцца бугаркамі.
== Промысел ==
Аб'ект
Ужываецца звычайна ў [[Смажэнне|смажаным]] выглядзе. Свежая корушка выдае характэрны пах свежых агуркоў.
== Ахова ==
|