Рыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79:
Скорасць плавання рыб розная. Так, [[тунец]] ці [[меч-рыба]], што жывуць у адкрытай частцы акіяна, могуць развіваць скорасць да 100 км/г. Прыдонныя рыбы і рыбы, якія насяляюць прыбярэжныя ўчасткі вадаёмаў, плаваюць з невялікай скорасцю ([[акунь]], [[судак]], [[шчупак]]).
 
Пры выспяванні палавых клетак у рыб праяўляецца інстынкт размнажэння. Частка рыб размнажаецца на мелкаводдзі вадаёмаў, дзе яны пастаянна жывуць, а рыбы некаторых іншых відаў ажыццяўляюць перамяшчэнні — нераставыя міграцыі — у месцы, найбольш спрыяльныя для развіцця іх патомства. Так, напрыклад, ласасёвыя рыбы ([[кета]], [[гарбуша]]) накіроўваюцца з мора ў вярхоўі рэк, рухаючыся велізарнымі касякамі супраць цячэння і пераадольваючы ўсе перашкоды на сваім шляху. Іншыя рыбы, напрыклад [[вугор]], наадварот, з прэсных вадаёмаў перамяшчаюцца для размнажэння ў мора. Рыбы, якія для размнажэння ажыццяўляюць міграцыі з рэк у моры або з мораў у рэкі, называюцца прахаднымі
Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання ікры, ёсць жывародныя (сярод храстковых).
 
Размнажэнне — пераважна шляхам адкладвання [[ікра|ікры]], ёсць жывародныя (сярод [[храстковыя рыбы|храстковых]]). Колькасць ікрынак, якія адкладваюць самкі, у розных відаў рыб моцна адрозніваецца і звязана з праяўленнем клопату аб патомстве. Так, [[Месяцы-рыбы|месяц-рыба]] адкладвае да 300 млн, траска — да 10 млн. ікрынак, прычым большая іх частка паядаецца драпежнікамі або гіне па розных прычынах.
 
У рыб, якія ў большай або меншай меры праяўляюць клопат аб патомстве, колькасць утвараемых ікрынак значна меншая. Так, ласасёвыя рыбы (кета, гарбуша) адкладваюць каля 1—4 тыс. ікрынак у паглыбленні грунту ракі, прысыпаюць іх чыстай галькай і некалькі дзён ахоўваюць гняздо. Некаторыя самы робяць прымітыўнае гняздо з раслін, каменьчыкаў або капаюць ямкі і ахоўваюць аплодненыя ікрынкі. Самец [[колюшка трохіголкавая|трохіголкавай колюшкі]] з частак раслін, змацаваных загусцелай у вадзе сліззю, будуе шарападобнае гняздо, куды самка адкладвае аплодненыя ікрынкі. Самец ахоўвае яго, рамантуе, падграбае плаўнікамі свежую ваду.
 
== Промысел і развядзенне ==