VIII з’езд КП(б)Б: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Восьмы зъезд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі''' (''XIII канферэнцыя КП(б)Б''). Адб...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Восьмы зъездз'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі''' (''XIII канферэнцыя КП(б)Б''). Адбыўся ў [[Мінск]]у [[12 мая|12]] — [[14 мая]] [[1924]] г. Прысутнічала 198 дэлегатаў з рашаючым і 83 з дарадчым голасам ад 13 975 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
 
== Парадак дня ==
Радок 11:
 
== Праца з'езда ==
На з'ездзе заслухана справаздача Часовага Беларускага Бюро ЦК РКП(б), якое кіравала ўсімі арганізацыйнымі і палітычнымі мерапрыемствамі па [[Узбуйненне БССР#Першае ўзбуйненне БССР|ўзбуйненні БССР]] — афіцыйна аформленае ў сакавику [[1924]] г. далучэнне паветаў [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[ГомельскайГомельская губерня|Гомельскай]] і часткі [[Смаленская губерня|Смаленскай губерняў]] з большасцю беларускага насельніцтва (фактычнае вяртанне ўсходніх беларускіх зямель, якія ў [[1919]] г. па палітычных матывах былі ўключаны ў склад [[РСФСР]]). З'езд ухваліў дзейнасць ЦКК РКП(б), узбуйненне БССР і работу Белбюро па «стварэнні адзінага арганізма Кампартыі Беларусі». Звернута ўвага на тое, што пры 70% беларускага насельніцтва ў апараце кіраўніцтва БССР прапарцыянальна вялікая колькасць прадстаўюкоў іншых нацыянальнасцей; беларусаў у [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК]] і [[СНК БССР]] было 35,5%, у складзе калегій наркаматаў — 22% і толькі ў сельсаветах — 91%. З'езд паставіў задачы павялічыць пралетарскую праслойку ў партыі, дабіцца стварэння ячэек на ўсіх прамысловых прадпрыемствах, прымаць у партыю лепшых прадстаўнікоў бяднейшага сялянства і вясковай інтэлігенцыі. Адзначыўшы поспехі ў аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, спыненне дэкласавання пралетарыяту, рост яго колькасці і паляпшэнне матэрыяльнага становішча, з'езд разам з тым указаў на раскіданасць прамысловых прадпрыемстваў, вельмі старое тэхнічнае абсталяванне большасці з іх, недахоп шляхоў зносін і інш. Вызначыў мерапрыемствы па выцясненні капіталістычных элементаў у вёсцы, але адзначыў, што 70% сялян складаюць сераднякі. Галоўным у рабоце партыйных арганізацый на вёсцы з'езд лічыў каапераванне шырокіх сялянскіх мас; абавязаў партыйныя арганізацыі клапаціцца, каб бядняцкім і серадняцкім гаспадаркам аказвалася дапамога танным крэдытам, іншымі льготамі, каб узмацніць камітэты сялянскай узаемадапамогі. Падкрэслівалася неабходнасць росту дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю, авалоданне рынкам, выцясненне з гандлю прыватніка. З'езд сфармуляваў задачы па ўзмацненні арганізацыйнай і прапагандысцкай работы партыйных ячэек, паляпшэнні кіраўніцтва камсамолам. Пытанне адукацыі на з'ездзе не разглядалася, але было адзначана, што каля 70% насельніцтва з'яўляецца непісьменным. Пра нізкі ўзровень адукацыі ў рэспубліцы сведчыў і склад дэлегатаў 1% з вышэйшай адукацыяй, 18,3% з сярэдняй, астатнія з пачатковай. Аднак асноўная ўвага была засяроджана на неабходнасці вывучэння ленінізму. Пачалі стварацца цэнтральная і раённыя саўпартшколы, у гарадскіх партыйных арганізацыях — вячэрнія партшколы і школы палітграматы. На з'ездзе гучала думка пра сусветную рэвалюцыю, якую можна паскорыць сваімі поспехамі. Асобныя дэлегаты ўздымалі праблемныя пытанні, напрыклад супярэчнасць палітыкі [[НЭП]]а ([[Васіль Фаміч Шаранговіч|В. Ф. Шаранговіч]]), аднак яны не былі падтрыманы.
 
== Вынікі з'езда ==