I з’езд КП(б)Б: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
 
== З'езд ==
У прэзідыум былі абраны [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Ф. Мяснікоў]] (старшыня), [[Рычард Вітольдавіч Пікель|Р. В. Пікель]], [[Ісаак Ісаевіч Рэйнгольд|І. І. Рэйнгольд]], [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І. Я. Алібегаў]], С. В. Іваноў, [[Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў|Р. П. Найдзёнкаў]]. Па прапанове А. Мяснікова была прынята рэзалюцыя «Аб назве канферэнцыі», канферэнцыя абвясціла сябе «I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавік5оўбальшавікоў) Беларускай Рэспублікі» і накіравала ў ЦК РКП(б) тэлеграму з просьбай сзацвердзіцьзацвердзіць гэта рашэнне.
 
З даклада А. Мяснікова аб бягучым моманце вынікала, што партыйнае кіраўніцтва ў Маскве і Смаленску разглядала стварэггнстварэнне КП(б)Б і Беларускай Рэспублікі хутчэй як палітычны манёўр, а не як доўгатэрміновую перспектыўную палітыку. Адзначалася, што партыя трымае курс «на рэвалюцыю еўрапейскую, сусветную». У рэзалюцыі «Па бягучаму моманту» з гэтых пазіцый ацэньваліся падзеі ў Англіі, Францыі, Італіі. Выказвалася ўпэўненасць, што «Германія знаходзіцца напярэдадні новай рэвалюцыі». Камуністы і ўсе працоўныя заклікаліся да новых рэвалюцыйных баёў. Пры вызначэнні асноўных задач эканамічнай палітыкі ў рэзалюцыі былі падтрыманы прапановы А. Мяснікова аб стварэнні Савета народнай гаспадаркі, развіцці кааперацыі і прыстасаванні яе да рэальных умоў жыцця. Дапускалася існаванне прыватнай уласнасці ў бяднейшага і сярэдняга сялянства, аднак «селянін паступова павінен пранікнуцца ідэяй адмаўлення ад прыватнай уласнасці». Адзначалася, што прафсаюзам неабходна адкінуць старую цэхавую псіхалогію і «больш непакоіцца не аб ахове працы». У дакладзе В. Кнорына аб дзейнасці абласнога камітэта партыі адзначалася, што за 4 месяцы з часу правядзення V Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) ([[2 верасня|2]]—[[4 верасня]] [[1918]] г.) колькасць членаў партыі павялічылася ў 3,5 раза (з 5 тыс. да амаль 18 тыс.). Ён выказаўся за канцэнтрацыю «ўсёй рэвалюцыйнай партыйнай улады ў руках яе камітэтаў. Ад гэтага—бязмежная ўлада, поўная дыктатура Цэнтральнага Камітэта ва ўсерасійскім маштабе і такая ж дыктатура на месцах абласных камітэтаў. Пры такой пастаноўцы Саветы з'яўляюцца органамі дзяржаўнай улады, выконваюць прадвызначэнні партыі, якія праводзяць у жыццё тактычную лінію партыі». У дакументах з'езда падкрэслівалася, што Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) кантраляваў работу Надзвычайнай камісіі (ЧК), пастаянна займаўся пытаннямі ваеннай палітыкі, кіраваў дзейнасцю аддзелаў Аблвыкамзаха, рыхтаваў і накіроўваў правядзенне шматлікіх з'ездаў, аказваў дапамогу мясцовым партыйным і прафсаюзным арганізацыям, праводзіў расследаванні па надзвычайных палітычных падзеях, канфліктах і інш., займаўся агітацыяй і прапагандай сярод салдат германскай арміі, якія ад'язджалі на радзіму, рыхтаваў кадры для партыйнай работы, выдаваў газеты, брашуры, лістоўкі на нямецкай, венгерскай і інш. мовах. З абагульненнем паведамленняў з месцаў выступіў А. Мяснікоў. У прынятай рэзалюцыі «Аб становішчы на месцах» выказвалася неабходнасць «рашучым чынам выкараняць усялякія недысцыплінаваныя паступкі ў радах партыі». З'езд даручыў [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнаму бюро КП(б)Б]] стварыць вышэйшую партыйную інспекцыю «з мэтай непасрэднага нагляду і кантроюкантролю за дзейнасцю партыйных арганізацый і тэрміновай ліквідацыі тых ці іншых недахопаў у іх рабоце».
 
У дакладзе Я. Пярно па арганізацыйных пытаннях і спрэчках па дакладзе прызнавалася неабходным умацаванне кантролю з боку партыйных органаў за дзейнасцю партыцйныхпартыйных устаноў і арганізацый, стварэнне ваенных фракцый у гарадах, дзе меліся буйныя гарнізоны. Адным з галоўных на з'ездзе было пытанне пра беларускую дзяржаўнасць. А. Мяснікоў унёс прапанову, якая была аформлена ў рэзалюцыю аб абвяшчэнні [[Заходняя камуна|Заходняй камуны]] «самастойнай Савецкай Рэспублікай Беларусі». Акрамя гэтай назвы ў дакументах з'езда і Маніфесце Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі сустракаюцца назвы «Беларуская сацыялістычная савецкая рэспубліка», «Сацыялістычная савецкая працоўная рэспубліка Беларусі», «Савецкая Беларуская Рэспубліка», «Беларуская савецкая незалежная рэспубліка». З дакладам аб аб граніцах Беларускай рэспублікі выступіў Р. Найдзенкаў. На аснове распрацаваных Камісіяй (створана перад з'ездам) прапаноў была прынята пастанова «Аб граніцах Беларусі». Адзначалася, што асноўным ядром Беларускай Рэспублікі лічацца [[Мінская губерня|Мінская]], [[Смаленская губерня|Смаленская]], [[Магілёўская губерня|Магілёўская]], [[Віцебская губерня|Віцебская]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенская губерні]] з часткамі прылеглых да іх этнічных мясцовасцей суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі. Такімі прызнаваліся часткі [[Браслаўскі павет, Расійская імперыя|Новааляксандраўскага павета]] [[Ковенская губерня|Ковенскай]], [[Свянцянскі павет|Свянцянскага]] і [[Ашмянскі павет|Ашмянскага паветаў]] [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Аўгустоўскі павет]] [[Сувалкаўская губерня|Сувалкаўскай]], [[Суражскі павет|Суражскі]], [[Мглінскі павет|Мглінскі]], [[Старадубскі павет|Старадубскі]] і [[Навазыбкаўскі павет|Навазыбкаўскі паветы]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерняў]]. Са складу [[Смаленская губерня|Смаленскай губерні]] выключаліся [[Гжацкі павет|Гжацкі]], [[Сычэўскі павет|Сычэўскі]], [[Вяземскі павет|Вяземскі]] і [[Юхнаўскі павет]]ы, са складу [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]] — частка [[Дзвінскі павет|Дзвінскага]], [[Рэжыцкі павет|Рэжыцкага]] і [[Люцынскі павет|Люцынскага паветы]]. У адпаведнасці з гэтым з'ездам вызначыў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на 7 раёнаў — Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі, якія падзяліліся на 54 падраёны. Згодна з такім падзелам павінны былі стварацца райкомы (губпарткомы) і падрайкомы (павятовыя камітэты) КП(б)Б.
 
У тэлеграме I з'езда за подпісамі членаў прэзідыума, накіраванай у СНК РСФСР, адзначалася, што «канферэнцыя лічыць неабходным аб'явіць самастойную сацыялістычную рэспубліку Беларусі з тэрыторый Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў», «Першы з'езд Камуністычнай партыі Беларусі просіць Савет Народных Камісараў пацвердзіць дадзенае яго рашэнне, аб чым аб'явіць працоўным усяго свету». Былі накіраваны тэлеграмы на адрас ЦК РКП(б) і СНК РСФСР з просьбай зацвердзіць рашэнні з'езда. З'езд зацвердзіў «Палажэнне аб партыйных арганізацыях», у якім давалася схема арганізацый ЦБ КП(б)Б, райкомы (губпарткомы), падрайкомы (валасныя камітэты), ячэйкі (валасныя і сельскія). Вызначаліся функцыі і абавязкі кожнай з гэтых структур, іх склад і парадак работы. Палажэнне змяшчала «Інструкцыю для работы раённага і падраённага камітэтаў», вызначала асноўныя кірункі агітацыі і прапаганды, адносіны да Саветаў, сродкі партыі і абавязкі камуністаў. Быў прыняты зварот «Да рабочых, батракоў, сялян і салдаь Чырвонай Арміі Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі» з заклікамі змагацца за ўмацаванне камуністычнай улады і перамошуперамогу рэвалюцыі ва ўсім свеце.
 
З'езд абраў ЦБ КП(б)Б, у якое ўвайшлі 15 чал.: [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І. Я. Алібегаў]], А. А. Андрэеў, [[Зміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч (Ц. Гартны)]], С. В. Іваноў, М. І. Калмановіч, [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Г. Кнорын]] (сакратар), І. В. Лагун, [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Ф. Мяснікоў]], Р. П. Найдзенкаў, [[Рычард Вітольдавіч Пікель|Р. В. Пікель]], [[Ян Францавіч Пярно|Я. Ф. Пярно]], [[Ісаак Ісаевіч Рэйнгольд|І. І. Рэйнгольд]], У. С. Селязнёў, В. З. Собалеў, [[Віктар Іванавіч Яркін|В. І. Яркін]].
 
== Літаратура ==