I з’езд КП(б)Б: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
У тэлеграме I з'езда за подпісамі членаў прэзідыума, накіраванай у СНК РСФСР, адзначалася, што «канферэнцыя лічыць неабходным аб'явіць самастойную сацыялістычную рэспубліку Беларусі з тэрыторый Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў», «Першы з'езд Камуністычнай партыі Беларусі просіць Савет Народных Камісараў пацвердзіць дадзенае яго рашэнне, аб чым аб'явіць працоўным усяго свету». Былі накіраваны тэлеграмы на адрас ЦК РКП(б) і СНК РСФСР з просьбай зацвердзіць рашэнні з'езда. З'езд зацвердзіў «Палажэнне аб партыйных арганізацыях», у якім давалася схема арганізацый ЦБ КП(б)Б, райкомы (губпарткомы), падрайкомы (валасныя камітэты), ячэйкі (валасныя і сельскія). Вызначаліся функцыі і абавязкі кожнай з гэтых структур, іх склад і парадак работы. Палажэнне змяшчала «Інструкцыю для работы раённага і падраённага камітэтаў», вызначала асноўныя кірункі агітацыі і прапаганды, адносіны да Саветаў, сродкі партыі і абавязкі камуністаў. Быў прыняты зварот «Да рабочых, батракоў, сялян і салдаь Чырвонай Арміі Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі» з заклікамі змагацца за ўмацаванне камуністычнай улады і перамогу рэвалюцыі ва ўсім свеце.
 
З'езд абраў ЦБ КП(б)Б, у якое ўвайшлі 15 чал.: [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І. Я. Алібегаў]], [[Аляксандр Антонавіч Андрэеў|А. А. Андрэеў]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч (Ц. Гартны)]], [[Сямён Варфаламеевіч Иванощ|С. В. Іваноў]], [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М. І. Калмановіч]], [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Г. Кнорын]] (сакратар), [[Іосіф Васільевіч Лагун|І. В. Лагун]], [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Ф. Мяснікоў]], [[Рыгор Паўлавіч Найдзенкаў|Р. П. Найдзенкаў]], [[Рычард Вітольдавіч Пікель|Р. В. Пікель]], [[Ян Францавіч Пярно|Я. Ф. Пярно]], [[Ісаак Ісаевіч Рэйнгольд|І. І. Рэйнгольд]], [[Уладзімір Сяргеевіч Селязнёў|У. С. Селязнёў]], [[Васіль Захаравіч Собалеў|В. З. Собалеў]], [[Віктар Іванавіч Яркін|В. І. Яркін]].
 
== Літаратура ==