Розніца паміж версіямі "XI Усебеларускі з’езд Саветаў"

др
(Новая старонка: ''''Адзінаццаты Усебеларускі з'езд Саветаў''' ''рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпута...')
 
 
== Праца з'езда ==
Праходзіў ва умовахўмовах узмацнення культу асобы [[І. Сталін]]а і актыўнага складвання камандна-адміністрацыйнай сістэмы, што прывяло да пэўнага адрыву рашэнняў з'езда ад жыцця, перабольшвання дасягнутых поспехаў, змяншэння цяжкасцей і недахопаў. З'езд ухваліў палітsxye.палітычную і практsxye.практычную дзейнасць [[СНК БССР|урада рэспублікі]]. Сярод дасягненняў адзначана адмена картачнай сістэмы на хлеб і іншыя прадукты харчавання, поспехі ў прамысловым будаўніцтве. Пастаўлена задача павышэння прадукцыйнасці працы, зніжэння сабекошту і павышэння якасці прамысловай прадукцыі. З'езд канстатаваў, што калгасны лад у БССР перамог канчаткова, хоць на [[1 студзеня]] [[1935]] г. у калгасах было аб'яднана 72,6% сялянскіх гаспадарак. Выказана паспешная думка, што ў рэспубліцы ёсць магчымасці поўнасцю скончыць [[Калектывізацыя|калектывізацыю]] бядняцка-серадняцкіх гаспадарак у бліжэйшы год. У галіне культурнага будаўніцтва адзначана ўвядзенне ўсеагульнага пачатковага навучання, амаль поўная ліквідацыя непісьменнасці сярод насельніцтва; у гарадах ва ўзросце да 50 гадоў, у вёсках — да 45. З'езд ухваліў мерапрыемствы ўрада БССР па ўвядзенні ў [[1935]] — [[1936]] навучальным годзе ўсеагульнага абавязковага навучання на базе няпоўнай сярэдняй школы і пашырэнні поўных сярэдніх школ з 10-гадовым тэрмінам навучання. Не грунтуючыся на рэальных магчымасцях, з'езд ставіў задачу выканаць і перавыканаць план 2-й пяцігодкі па паляпшэнні матэрыяльнага становішча працоўных (павысіць яго ў 2 — 3 разы ў параўнанні з канцом 1-й пяцігодкі). Адзначаны пэўныя зрухі ў развіцці сацыялістычнай жывёлагадоўлі. Разам з тым з'езд прызнаў, што працягваецца памяншэнне агульнага пагалоўя жывёлы (акрамя буйной рагатай), а работа большасці жывёлагадоўчых саўгасаў і калгасных фермаў пастаўлена дрэнна. З'езд ухваліў зацверджаны СНК БССР дзяржаўны план развіцця жывёлагадоўлі і абавязаў урад рэспублікі, зямельныя, саўгасныя і нізавыя савецкія арганізацыі эабяспечыць паляпшэнне спраў у жывёлагадоўлі. Адзначыў, што навукова-даследчая база аховы здароўя ўзбагацілася шэрагам медыцынскіх устаноў, але іх колькасць недастатковая. Былі зроблены змены і дапаўненні да [[Канстытуцыя БССР 1927|Канстытуцыі БССР]]. Абвяшчалася, што на тэрыторыі рэспублікі маюць абавязковую сілу пастановы заканадаўчых органаў [[СССР]], што БССР дае права на прытулак усім іншаземцам, якія праследуюцца за рэвалюцыйную вызваленчую дзейнасць. 3 мэтай больш шырокага прыцягнення працоўных нацыянальных меншасцей да будаўніцтва новага жыцця у тых мясцовасцях, дзе яны складалі большасць, прадугледжвалася арганізацыя нацыянальных адміністрацыйных адзінак, у якіх савецкія, гаспадарчыя і іншыя ўстановы павінны працаваць на мове гэтай нацыянальнасці.
 
== Вынікі з'езда ==