IX Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
== Праца з'езда ==
3'езд адзначыў дасягненні БССР у ажыццяўленні [[Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР|індустрыялізацыі]], пашырэнні прамысловага будаўніцтва, павелічэнні ўдзельнай вагі прамысловай прадукцыі ўсёй гаспадаркі. Канстатавана было павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, ухвалены, мерапрыемствы па рацыяналізацыі і скарачэнні дзяржапарату. У адносінах перспектыў развіцця сельскай гаспадаркі з'езд, выконваючы ўказанні з Масквы, паставіў задачу яе сацыялістычнай рэканструкцыі, калектывізацыі сялянскіх гаспадарак, вытворчасць іх кааперавання, узмацнення і пашырэння буйных [[саўгас]]аў пры адначасовым усямерным стымуляванні ўздыму індывідуальнага бядняцка-серадняцкага сектара. 3'езд ухваліў распрацаваны Дзяржкампланам і зацверджаны [[СНК БССР|Саўнаркомам БССР]] план развіцця народнай гаспадаркі і культурнага будаўніцтва рэспублікі на [[1928]] — [[1932]] гг., адзначыў неабходнасць рашучага сацыялістычнага наступу на капіталістычныя элементы горада і вескі. Пэўная ўвага была звернута на працяг палітыкі [[Беларусізацыя|беларусізацыі]], з'езд даручыў ураду больш хуткімі тэмпамі праводаіць беларусізацыю ўсіх дзяржаўных, культурных і грамадскіх устаноў і арганізацый, [[рэўваенсавет]]у [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]] закончыць беларусізацыю нацыянальных фарміраванняў, а ўраду БССР і акруговым выканкомам усямерна дапамагаць яму ў гэтай рабоце.
 
== Вынікі з'езда ==