Архірэйскае падвор’е (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Архітэктура: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 20:
[[Выява:Miensk, Archirejskaje padvorje. Менск, Архірэйскае падвор’е (XX) .jpg|thumb|250px|Крыжовая царква]]
 
'''Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы''' (таксама вядомая як '''Крыжовая'''<ref name="syb">{{Крыніцы/Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада, 1994|к}} С. 301</ref>, '''Успенская''') — твор рэстраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана [[прамавугольнік|прамавугольным]] аб'ёмам, мела развіты галоўны [[фасад]] дамінантай якога з'яўлялася двух'ярусная чатырохгранная [[шацёр, архітэктура|шатровая]] званіца з [[макаўка]]й у завяршэнні і ў аснаванні шатра. Пасярэдзіне бляшанага даху стаяў вялікі васьмігранны светлавы [[барабан, архітэктура|барабан]] з паўсферычным [[купал]]ам. Галоўны фасад вылучаўся глыбокім [[рызаліт]]ам, які фланкіраваўся чацверыковымі вежападобнымі прыбудовамі з [[закамар]]ным завяршэннем граняў і цыбулепадобнымі купаламі. Аналагічнае завяршэнне, але меншае па памерах было над [[апсіда]]й. Храм вылучаўся насычанай архітэктурай, пазычанай з маскоўскага царкоўнага дойлідства — закамары і [[какошнікКакошнік, архітэктура|какошнікі]]і, вокны-[[біфорыум]]ы, аркатурныя [[фрыз, архітэктура|фрызы]]. Атынкаваныя фасады падзяляліся 40 вялікімі і 4 малымі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.
 
Галоўны '''будынак мінскай архіепіскапіі''' быў вырашаны ў неарусім стылі — двухпавярховы прамавугольны ў плане аб'ём сіметрычнай кампазіцыі. Фасад, што выходзіў на плошчу падзяляўся філянговым поясам на два паверхі, першы з якіх быў апрацаваны [[рустыка|рустам]] і падзелены лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктурным акцэнтам з'яўляліся два рызаліты, завершаныя лучковым згібам верхняга [[карніз]]а і вылучаныя наверсе вокнамі-біфорыумамі з круглай [[разетка, архітэктура|разеткай]] у агульным [[арка|арачным]] афармленні. Вось сіметрыі фасада адзначана кілепадобным [[франтон]]чыкам з круглай разеткай над завяршальным карнізам. У выцягнутым прамавугольным аб'ёме, што выходзіў на [[Захар'еўская вуліца, Мінск|Захар'еўскую вуліцу]], размяшчалася выставачная зала. У кароткім крыле, размешчаным перпендыкулярна, былі фондасховішчы і адміністрацыйныя памяшканні. У месцы злучэння гэтых двух аб'ёмаў размяшчаліся сходы, што вялі на другі паверх. Тут жа знаходзіўся ўваход у будынак і невялікі вестыбюль.<ref>Т. І. Чарняўская. Архірэйскае падвор'е // {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 449</ref>