Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
→‎Паходжанне і сям'я: clean up з дапамогай AWB
Дзед Аляксандра Ельскага ([[Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі]]) быў пяцігорскім палкоўнікам у часы караля і вялікага князя [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста (Панятоўскага)]] і быў у шлюбе з графіняй Розай [[род Прозараў|Прозар]], дачкою віцебскага ваяводы. Бацька ([[Караль Станіслававіч Ельскі]]) быў уладальнікам маёнткаў Дудзічы і Замосце (у Ігуменскім павеце Мінскай губерні), выпускніком [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]] (медыцынскага факультэта)<ref name="ReferenceA">''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>, скрыпачом-аматарам, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для [[скрыпка|скрыпкі]] (дагэтуль вядомы толькі адзіны твор «Паланэз 1837 года»<ref name="ReferenceA"/>), быў выбраны дваранствам Ігуменскага павета на пасаду ігуменскага павятовага харужага<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29.</ref>. Маёнтак Дудзічы Караля Станіслававіча Ельскага паводле інвентара ад 1844 г. быў даволі значны — налічваў 407 душ мужчынскага полу і 411 душ жаночага, 1656 дзесяцін зямлі; а маёнтак Замосце — 1372 дзесяціны<ref>''Киштымов, А.'' Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 103, 104.</ref>.
 
Аляксандр Ельскі нарадзіўся 4 (16) чэрвеня [[1834]] г.<ref>''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref> у маёнтку [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|Дудзічы]] ў маянтковай каталіцкай дваранскай сям'і [[Караль Станіслававіч Ельскі|Караля Станіслававіча Ельскага]] (1780—1855) і яго жонкі-[[немцы|немкі]] Людвікі Штэйнберг (1808—1881), якая да таго была гувернанткай у маёнтку Ельскіх. Ад гэтага шлюбу таксама нарадзіліся [[Міхал Ельскі|Міхал КсаверыйКсаверы Зыгмунт Ельскі]] (1831—1904) — [[музыкант]] і [[кампазітар]], спадчыннік Дудзіч; Юзаф Зыгмунт Караль Ельскі — маладым памёр у 1885 г. у [[Сібір]]ы ў час службы ў расійскім войску; Станіслава Ельская (1828—1860) — яна выйшла за Міхала Грушвіцкага<ref name="ReferenceB">''Pierzyńska-Jelska, E.'' Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42.</ref>.
 
Пры хросце ў [[каталіцтва]] ў 1834 г. у касцёле ў [[гарадскі пасёлак Смілавічы|Смілавічах]] атрымаў поўнае імя «Аляксандр Вінцэнт Ельскі»<ref>''Кісялёў, У.'' Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.</ref>.