Генадзь Пятровіч Пашкоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Нарадзіўся ў вёсцы Ліпавічы [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] ў сям'і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у [[Смаргонскі раён]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].
 
Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускім радыё]]. З 1972 года ў часопісе [[Полымя (1922)|«Полымя»]] — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва [[Беларуская Энцыклапедыя, выдавецтва|«Беларуская энцыклапедыя»]] імя [[Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]]. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюза пісьменнікаў Беларусі]].
 
Член Саюза пісьменнікаў [[БССР]] з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.