Рэнэ Дэкарт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up з дапамогай AWB
Радок 35:
 
[[Файл:DescartesAshes.jpg|міні|200пкс|Эпітафія Дэкарта ў царкве Сен-Жэрмен дэ Прэ]]
У [[1649]] годзе Дэкарт, змучаны шматгадовым цкаваннем за вальнадумства, паддаўся ўгаворам шведскай каралевы [[Крысціна, каралева Швецыі|Крысціны]], з якой шмат гадоў актыўна перапісваўся, і пераехаў у [[Стакгольм]]. Амаль адразу пасля пераезду ён сур'ёзна прастудзіўся і неўзабаве памёр. Меркаванай прычынай смерці была [[пнеўманія]]. Існуе таксама гіпотэза аб яго атручанні, бо сімптомы хваробы Дэкарта падобныя з сімптомамі пры вострым атручэнні мыш'яком. Гэтую гіпотэзу выказаў Айкі Піз, нямецкі навуковец<ref>Шаров А. [http://www.nkj.ru/archive/articles/9155/ ''Покушение на мысль?''] Наука и жизнь, № 4, 1994.</ref>, а затым падтрымаў Тэадор Эбэрт<ref>[http://lenta.ru/news/2010/02/15/descartes/ Рене Декарта отравили причастной облаткой]. Lenta.ru</ref><ref>[http://www.gazeta.ru/science/2010/02/16_a_3324786.shtml Церкви мешали координаты Декарта]. Gazeta.ru</ref>. Падставай для атручвання, па гэтай версіі, паслужыла занепакоенасць каталіцкіх агентаў, што вальнадумства Дэкарта можа перашкодзіць іх намаганням па схіленні каралевы Крысціны ў каталіцтва, які сапраўды адбыўся пазней у [[1654]] годзе. У канцы жыцця Дэкарта стаўленне царквы да яго вучэння стала рэзка варожым. Неўзабаве пасля яго смерці асноўныя працы Дэкарта былі ўнесены ў вядомы «[[Індэкс забароненых кніг]]», а [[Людовік XIV]] спецыяльнай пастановай забараніў выкладанне філасофіі Дэкарта («''картэзіянства''») ва ўсіх навучальных установах Францыі. Праз 17 гадоў пасля смерці навукоўца яго астанкі былі перавезены ў Парыж, дзе пазней ён быў пахаваны ў [[Пантэон, Парыж|Пантэоне]]. У [[1819]] годзе шматпакутны прах Дэкарта быў ізноў патурбаваны, і цяпер спачывае ў царкве Сен-Жэрмен дэ Прэ. У гонар навукоўца названы [[Ударны кратар|кратар]] на [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяцы]].
 
== Навуковая дзейнасць ==
Радок 74:
 
=== Метад радыкальнага сумнення ===
Скептыцызм быў заўсёды выдатнай рысай французскага розуму, роўна як і імкненне да матэматычнай дакладнасці ведаў. У [[эпоха Адраджэння|эпоху Адраджэння]] французы [[Мішэль дэ Мантэнь|Мантэнь]] і [[П'ер Шарон|Шарон]] таленавіта далучылі да французскай літаратуры скептыцызм грэчаскай школы [[Пірон]]а. Матэматычныя навукі квітнелі ў [[Францыя|Францыі]] ў [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзі]]. Скептыцызм і пошукі ідэальнай матэматычнай дакладнасці ёсць два розныя выражэнні адной і той жа рысы чалавечага розуму: напружанага імкнення дасягнуць абсалютна дакладнай і лагічна непахіснай [[ісціна|ісціны]]. Ім зусім процілеглыя [[эмпірызм]], які задавольваецца ісцінай прыблізнай і адноснай, і [[містыцызм]], які знаходзіць асаблівае зачараванне ў непасрэдным звышпачуццёвым, надрацыянальным веданні.
 
Нічога агульнага ні з эмпірызмам, ні з містыцызмам Дэкарт не меў. Калі ён шукаў найвышэйшы абсалютны прынцып ведаў у непасрэднай [[самасвядомасць|самасвядомасці]] чалавека, то гаворка ішла не аб якім-небудзь містычным аб'яўленні невядомай асновы рэчаў, а пра яснае, аналітычнае раскрыццё самай агульнай, лагічна неабвержнай ісціны. Яе адкрыццё з'яўлялася для Дэкарта умовай пераадолення сумненняў, з якімі змагаўся яго [[розум]].
Радок 81:
 
=== Доказ існавання Бога ===
Знайшоўшы крытэрый дакладнасці ў выразных, ясных ідэях ({{lang-la|ideae clarae et distinctae}}), Дэкарт бярэцца затым даказаць існаванне Бога і высветліць асноўную прыроду рэчаіснага свету. Паколькі перакананне ў існаванні цялеснага свету грунтуецца на дадзеных нашага [[пачуццё|пачуццёвага]]вага ўспрымання, то трэба перш за ўсё знайсці гарантыю хоць бы адноснай пэўнасці пачуццёвых успрыманняў. Такой гарантыяй можа быць толькі тое, што стварыла чалавека, з яго пачуццямі, дасканалая істота, ідэя пра якую была бы несумяшчальнай з ідэяй падману. Яснай і выразнай ідэяй такой істоты з'яўляецца [[Бог]]. Чалавек сам усведамляе сябе недасканалым толькі таму, што вымярае сваю існасць ідэяй звышдасканалай істоты. Гэта азначае, што такая істота не прыдумка, і не вывад з [[вопыт]]у. Яна магла быць унушана чалавеку, укладзена ў яго толькі самой звышдасканалай істотай. З другога боку, гэтая ідэя настолькі рэальная, што яе можна раздзяліць на [[логіка|лагічна]] ясныя элементы: поўная дасканаласць магчыма толькі пад умовай валодання ўсімі ўласцівасцямі ў найвышэйшай ступені, а такім чынам і поўнай [[рэальнасць|рэальнасцю]], бесканечна пераўзыходзячай уласна чалавечую рэальнасць.
 
Такім чынам, з яснай ідэі звышдасканалай істоты дваякім шляхам выводзіцца рэальнасць быцця Бога. Па-першае, як крыніцы самой ідэі пра яго — доказ [[псіхалогія|псіхалагічны]], па-другое, як аб'екта, ва ўласцівасці якога неабходна ўваходзіць рэальнасць, гэты доказ [[анталогія|анталагічны]], якое пераходзіць ад ідэі быцця да сцвярджэння самога быцця істоты. Усё ж разам Дэкартавы доказ Божага існавання павінны быць прызнаны, па выразе [[Вільгельм Віндэльбанд|Віндэльбанда]], «злучэннем [[антрапалогія|антрапалагічнага]] (псіхалагічнага) і анталагічнага пунктаў погляду».
Радок 106:
* [http://gutenberg.net/etext/4391 Selections from the Principles of Philosophy]{{ref-en}} у [[Праект Гутэнберг|Праекце Гутэнберг]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Дэкарт Рэнэ}}
Радок 120 ⟶ 121:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1650 годзе]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}