Галаваногія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
}}
 
'''Галаваногія''', або '''цэфалаподы''' (''Cephalopoda'', ад стар.-грэч. Κεφαλή «галава» і стар-грэч. Πούς «нага») — [[клас, біялогія|клас]] найбольш высокаарганізаваных марскіх [[малюскі|малюскаў]], які характарызуецца

Характарызуецца двухбаковай сіметрыяй і 8 ці 10 шчупальцамі вакол галавы, што развіліся з «нагі» малюскаў. Галавоногія маюць найбольш дасканалую з беспазваночных крывяносную сістэму і найбольш развітую нервовую сістэму. Вядома звыш 650 сучасных відаў (выкапнёвых відаў налічваюць каля 11 тыс.). Найбольш вядомыя [[васьміногі]], [[кальмары]], [[каракаціцы]].
 
== Апісанне ==
Даўжыня цела ад 1 см да 18 м (разам са шчупальцамі). Галава і вочы вялікія. Вакол рота 8 або 10 шчупальцаў («рук»), якія з'яўляюцца часткай змененай і перамешчанай на галаву нагі (адсюль назва). Канечнасці з прысоскамі. Тулава ўкрыта мантыяй. Каля шчылінападобнага ўваходу ў мантыйную поласць ёсць мускульны орган — канічная лейка — відазмененая частка нагі. Вада з мантыйнай поласці з сілай выкідваецца праз лейку, і малюскі рухаюцца па прынцыпе ракеты заднім канцом цела наперад. Ракавіна рэдукаваная або адсутнічае (за выключэннем караблікаў).
 
== Пашырэнне ==
Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах і акіянах, трапляюцца таксама ва ўмераных і палярньгх водах. Жывуць паблізу берагоў і на вялікіх глыбінях каля дна, сярод камянёў, скал і водарасцей, у тоўшчы вады.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Драпежнікі, бента- і планктафагі.
 
Раздзельналолыя. 3 дапамогай своеасабліва змененай рухі (гектакатыля) самец пераносіць капсулы (сперматафоры) з палавымі прадуктамі ў мантыйную поласць самкі. Звычайна размнажаюцца раз у жыцці, потым гінуць. Яйцы вялікія, самка прымацоўвае іх да падводных прадметаў.
 
Ёсць чарнільны мяшок, здольны хутка мяняць афарбоўку цела (ахоўная рэакцыя). Часта маюць органы свячэння.
 
== Промысел ==
Аб'екты промыслу. Фармацэўтычная сыравіна.
 
== Гл. таксама ==
Радок 36 ⟶ 54:
* [[Наўтылаідэі]]
 
== Літаратура ==
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
* Галаваногія малюскі // {{Крыніцы/БЭ|4}}
 
[[Катэгорыя:Галаваногія| ]]