Корань (лінгвістыка): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Корань слова''' — галоўная частка [[слова]], нязменная ў працэсе [[словаўтварэнне|словаўтварэння]] і [[словазмяненне|словазмянення]] (марфалагічнай дэрывацыі), носьбіт лексічнага значэння слова. У невытворных словах корань супадае з [[аснова слова|асновай]]. Значэнне кораня больш канкрэтнае, чым значэнне [[афікс]]аў слова. Структурна корані падзяляюць на свабодныя — сустракаюцца на правах аўтаномнага слова без афіксаў («сцян-а», «сцен-ка») і звязаныя — толькі ў спалучэнні з афіксамі («ада-мк-нуць», «за-вул-ак»). Корань, які закончваецца галосным гукам, называецца адкрытым («аб-у-ць»), зычным — закрытым («з-бір-аць»; у [[беларуская мова|беларускай мове]] закрытыя корані заўсёды ва ўласнабеларускіх назоўніках, прыметніках, лічэбніках і займенніках, за выключэннем асабовых займеннікаў я, ты, мы). У залежнасці ад колькасці кораняў словы падзяляюць на простыя — адзін корань («бульб-ін-а») і складаныя — больш аднаго кораня («вад-а-лаз»). Корані службовых слоў блізкія па значэнні да афіксаў, напрыклад: значэнне прыназоўніка і прэфікса «без» («без білета» і «безбілетнік»), часціцы і прэфікса «не» («не прывабліваць» і «непрывабны»).
'''Корань''' — [[марфема]], якая нясе лексічнае значэнне [[слова]] (або асноўную частку гэтага значэння). У кожным слове ёсць корань. У складаных словах можа быць два і больш каранёў.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|8}}
 
{{ling-stub}}
{{Марфалогія}}
 
[[Катэгорыя:Марфемы]]