Лоскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ло́скі замак''' — [[абарончае збудаванне]] ў [[мястэчка|мястэчку]] Лоск у [[ВКЛ]] (сучасная [[вёска Лоск|в. Лоск]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёна]]). Існаваў у 14—18 ст. на прыродным узвышшы, паміж рэчкамі Казлоўка і Верасоўка (прытокі [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіны]]).
 
Замак меў драўляныя ўмацаванні ў выглядзе зрубных сцен-[[Гародня, фартыфікацыя|гародняў]] і баявых [[абарончая вежа|вежаў]], якія стаялі на кальцавым земляным [[вал, фартыфікацыя|вале]]. Паводле інвентара 1621 года, было 10 трох'ярусных вежаў і двух'ярусная вежа-брама, што зачынялася варотамі і кратай-[[герса]]й. Гародні мелі зверху [[баявая галерэя|баявыя галерэі]] з [[бойніца]]мі і [[аблам]]амі, накрытыя двухсхільнай [[гонта]]вай страхой. На дзядзінцы стаялі 2 двухпавярховыя [[палац]]ы<ref>[[Міхась Ткачоў|М. А. Ткачоў]], Ю. А. Якімовіч. Лоскі замак // {{Крыніцы/БелЭн|9к}} С. 348</ref><ref>[[Міхась Ткачоў]]. Лоскі замак // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 218</ref>. Адзін з іх пабудаваны ў стылі рэнесансу, завяршаўся вежай з гадзіннікам. На першым паверсе вакол прыхожай было 9 жылых пакояў з узорыстымі кафлянымі грубкамі і 2 каморы, на другім, абкружаным адкрытай галерэяй, вакол гасцінай — 2 святліцы, жылы пакой, 3 каморы. Другі палац меў 42 розныя памяшканні. Недалёка ад вежы-брамы стаяла кухня. За сценамі замка знаходзіліся лазня і бровар.
 
Захавалася замчышча на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Лоск. Яго пляцоўка авальная, памер 75x160 м, вышыня 12—15 м, схілы замкавай гары аплылі. Абследавалі ў 1956 Л. Аляксееў, у 1985 [[Я. Звяруга]], раскопкі праводзілі ў 1987 [[Зянон Пазьняк|3. Пазняк]] і [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|М. Чарняўскі]], у 1988—89 З. Пазняк і [[Г. Сагановіч]], у 1990 Г. Сагановіч. Даследавана каля 400 м², культурны пласт 1—2 м.
Радок 10:
== Літаратура ==
{{ГККРБ|613В000092}}
* Ткачоў М. А., Якімовіч Ю.  А.  Лоскі замак // {{крыніцы/БелЭн|9}}  — С. 348.
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}