Членістаногія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
 
Галава складаецца з галоўнай акроны, і некалькіх пярэдніх сегментаў. На думку большасці вучоных, акрон [[гамалагічныя органы|гамалагічны]] прастаміюму колцавым чарвяком. Галава членістаногіх мае шэсць сегментаў. Колькасць сегментаў, якія ўваходзяць у склад грудзей і брушка, якое заканчваецца [[анальная шчыліна|анальнай шчылінай]], рэзка вагаецца, але ў межах тыпу назіраецца тэндэнцыя да стабілізацыі і памяншэння іх колькасці. У выніку тагматызацыі аб'ядноўваецца і ўнутранае ўтрыманне сегментаў: адны органы разрастаюцца за кошт іншых раўнацэнных органаў. У прыватнасці, назіраецца канцэнтрацыя гангліеў нервовай сістэмы ў [[галаўны мозг]].
 
Канечнасці членістаногіх складаюцца з членікаў (адсюль і назва тыпу). Гэта — многакаленныя, вельмі рухомыя рычагі, злучаныя суставамі. Яны дазваляюць членістаногім рабіць разнастайныя рухі: бегаць, скакаць, плаваць, захопліваць і ўтрымліваць ежу, здрабняць яе і да т. п. Колькасць хадзільных канечнасцей на грудным аддзеле цела ў членістаногіх розная: у рака пяць пар, у павука — чатыры, у насякомых — тры. Розная будова і выконваемая функцыя ў канечнасцей іншых аддзелаў цела. Членістаногія не маюць скурна-мускульнага мяшка. Іх мышцы ўтвараюць пучкі, скарачэнне якіх дазваляе рабіць разнастайныя рухі. Поласць цела ў членістаногіх запоўнена сумессю поласцевай вадкасці і крыві, якая называецца гемалімфай.
 
== Класіфікацыя ==