Членістаногія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
Канечнасці членістаногіх складаюцца з членікаў (адсюль і назва тыпу). Гэта — многакаленныя, вельмі рухомыя рычагі, злучаныя суставамі. Яны дазваляюць членістаногім рабіць разнастайныя рухі: бегаць, скакаць, плаваць, захопліваць і ўтрымліваць ежу, здрабняць яе і да т. п. Колькасць хадзільных канечнасцей на грудным аддзеле цела ў членістаногіх розная: у рака пяць пар, у павука — чатыры, у насякомых — тры. Розная будова і выконваемая функцыя ў канечнасцей іншых аддзелаў цела. Членістаногія не маюць скурна-мускульнага мяшка. Іх мышцы ўтвараюць пучкі, скарачэнне якіх дазваляе рабіць разнастайныя рухі. Поласць цела ў членістаногіх запоўнена сумессю поласцевай вадкасці і крыві, якая называецца гемалімфай.
 
== Покрыва цела ==
Покрыва цела ўтворана скурным [[эпітэлій|эпітэліем]], які выдзяляе вонкі мнагаслойную кутыкулу. Кутыкула членістаногіх насычана складаным арганічным рэчывам — хіцінам і называецца хіцінізаванай кутыкулай. У ракападобных яна дадаткова насычана вапнай, дзякуючы якой набывае асаблівую трываласць. Хіцінізаваная кутыкула ў членістаногіх выконвае функцыю вонкавага шкілета. Ён засцерагае цела жывёл ад механічных і хімічных уздзеянняў, служыць месцам прымацавання рухальных мышцаў, надае целу пэўную форму.
 
Калі членістаногія растуць, шчыльнае покрыва перашкаджае павелічэнню памераў іх цела. Таму старая кутыкула перыядычна скідваецца — жывёла ліняе. Пад старой кутыкулай утвараецца новая, і пакуль яна не зацвярдзела, жывёлы растуць, распраўляюць тканкі і павялічваюцца ў памерах. Таму рост членістаногіх адбываецца перыядычна, пасля лінек. Такі рост называецца перарывістым або перыядычныым.
 
== Стрававальная сістэма ==
[[Стрававальная сістэма]] ўключае тры аддзелы: пярэдні, сярэдні і задні. У залежнасці ад характару ежы (вадкая або цвёрдая) і спосабу яе спажывання ў членістаногіх развіваюцца розныя па будове ротавыя апараты. У пярэднім аддзелекішэчніка выдзяляюцца мускульная глотка, стрававод, валляк і мускульны страўнік. Цвёрдая ежа разрываецца сківіцамі, пераціраецца ў глотцы, змочваецца сакрэтам слінных залоз і паступае ў страўнік. Валляк служыць для назапашвання і захавання вадкай ежы, якая ўсмоктваецца сысучымі ротавымі апаратамі і глоткай, што працуе, як помпа. Ператраўліванне ежы і ўсмоктванне раствораных пажыўных рэчываў адбываюцца ў сярэднім аддзеле кішэчніка, сценкі якога маюць залозістыя клеткі. Неператраўленыя рэшткі накіроўваюцца ў задні аддзел кішэчніка і выдаляюцца праз анальную адтуліну.
 
== Крывяносная сістэма ==
[[Сэрца]] акружана ўчасткам поласці цела — калясардэчнай сумкай і размешчана на спінным баку цела. Скарачаючыся, сэрца выштур-
хвае кроў у крывяносныя сасуды, з якіх яна выліваецца ва ўчасткі поласці цела, абмывае ўнутраныя органы і зноў вяртаецца ў сэрца. Такім чынам, крывяносная сістэма ў членістаногіх незамкнутая.
 
== Дыхальная сістэма ==
Дыхальная сістэма розная ў водных і наземных членістаногіх. Ракападобныя, якія жывуць у вадзе або ў вельмі вільготных наземных месцапражываннях, дыхаюць з дапамогай [[жабры|жабраў]]. У наземных членістаногіх — павукападобных і насякомых — развіліся органы паветранага дыхання — трахеі і лёгачныя мяшкі. Трахеі маюць выгляд пучка доўгіх, тонкіх, разгалінаваных, слепа замкнутых на
ўнутраным канцы трубачак. Трахеі высланы хіцінам і маюць на сценках спіральнае патаўшчэнне кутыкулы, якое перашкаджае іх сценкам спадацца. Са знешнім асяроддзем трахеі звязаны дыхальнымі адтулінамі, праз якія атмасфернае паветра паступае ў трахейную сістэму. У насякомых органамі дыхання служыць толькі моцна разгалінаваная сістэма трахей. Пры трахейным дыханні кісларод непасрэдна
дастаўляецца разгалінаванымі трахеямі да ўсіх органаў, тканак і нават клетак. Таму кроў трахейнадыхаючых членістаногіх амаль не ўдзельнічае ў пераносе кіслароду і вуглякіслага газу, а толькі транспартуе пажыўныя рэчывы і прадукты абмену.
 
== Выдзяляльная сістэма ==
Выдзяляльная сістэма членістаногіх розная па будове. У [[ракападобныя|ракападобных]] яна прадстаўлена дзвюма выдзяляльнымі залозамі, вывадныя пратокі якіх адкрываюцца каля асновы канечнасцей галаўнога аддзела. У [[павукападобныя|павукападобных]] і [[насякомыя|насякомых]] выдзяляльныя органы маюць выгляд тонкіх, слепа замкнутых на канцах трубачак, размешчаных на мяжы паміж сярэднім і заднім аддзеламі кішэчніка і абмываемых гемалімфай. Называюцца гэтыя органы мальпігіевымі сасудамі па імені італьянскага вучонага Марчэла Мальпігі, які ўпершыню высветліў іх значэнне. Прадукты выдзялення з гемалімфы трапляюць у мальпігіевы сасуды, а з іх — у задні аддзел кішэчніка, дзе адбываецца абязводжванне.
 
== Нервовая сістэма ==
[[Нервовая сістэма]], як і ў кольчатых чарвей, утварае каляглотачнае нервовае кольца і брушны нервовы ланцужок. Ускладненне нервовай сістэмы членістаногіх выражаецца ў моцным развіцці надглотачнага ганглія, змяншэнні колькасці гангліяў у брушным нервовым ланцужку за кошт іх зліцця і ў развіцці разнастайных, больш складана арганізаваных органаў пачуццяў.
 
== Размнажэнне ==
Размнажэнне ў членістаногіх толькі [[палавое размнажэнне|палавое]]. Большая частка членістаногіх — раздзельнаполыя жывёлы. Самкі маюць парныя яечнікі, самцы — парныя семяннікі. Пасля апладнення самкі адкладваюць яйцы ў знешняе асяроддзе. Сфарміраваныя ў іх лічынкі выходзяць з яйцавай абалонкі, ліняюць, растуць і ператвараюцца ў дарослых асобін. Такое развіццё з лічынкавай стадыяй называецца развіццём з ператварэннем. У некаторых членістаногіх, яйцы якіх утрымліваюць шмат пажыўнага жаўтка, з яйца выходзіць маленькая, але цалкам сфарміраваная жывёла. Яна расце, становіцца дарослай, дасягае палавой спеласці і размнажаецца. Такое развіццё называецца развіццём без ператварэння або прамым.
 
== Класіфікацыя ==