Членістаногія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Асноўная асаблівасць прадстаўнікоў дадзенай групы жывёл арганізмаў — наяўнасць хіцінавага вонкавага [[шкілет]]а. Членістаногія маюць добра развітыя стрававальную, выдзяляльную, дыхальную, нервовую і палавую сістэмы органаў.
 
Членістаногія распаўсюджаныя практычна паўсюль і адыгрываюць даволі значную ролю. Насякомыя, разам з [[сысуны|сысунамі]] і [[птушкі|птушкамі]],  — дамінуючая група наземных жывёл. Налічваецца не менш за 1,5 мільёны відаў насякомых, але магчыма іх зашмат больш. Павукапабодныя і мнаганожкі, хоць і не дасягнулі такой разнастайнасці, як насякомыя, але таксама шырока распаўсюджаныя. Нарэшце, ракападобныя насяляюць амаль усе шыроты і глыбіні [[Сусветны акіян|Сусветнага акіяна]]. У некаторых рэгіёнах ракападобныя  — пануючая група [[зоапланктон]]а.
 
== Знешняя будова ==
Членістаногія  — сегментаваныя жывёлы. Сегменты ўтвараюць аддзелы, якія адрозніваюцца па будове і выконваемых функцыях: галаву, грудзі і брушка). Галава нясе органы пачуццяў і забяспечвае арыентацыю ў прасторы. Грудны аддзел  — рухальны, на ім размешчаны органы руху  — канечнасці і крылы. У брушным аддзеле знаходзяцца ўнутраныя органы. Аддзелы цела членістаногіх часам могуць злівацца, утвараючы галавагрудзі.
 
Членістаногія маюць шмат агульнага з [[кольчатыя чэрві|кольчатымі чарвямі]], асабліва [[поліхеты|поліхетамі]]. Аднак праз шэраг [[арамарфоза]]ў яны дасягнулі вышэйшай ступені дыферэнцыяцыі тканін і органаў, перш за ўсё [[нервовая сістэма|нервовай сістэмы]] і [[органы пачуццяў|органаў пачуццяў]], некаторыя групы маюць складаныя паводзіны, якое праяўляецца ў клопаце пра нашчадства, здольнасці да складанай будаўнічай дзейнасці, грамадскага жыцця і нават мове, як ў вышэйшых перапонкавакрылых.
 
Як і кольчатыя чэрві, членістаногія ёсць [[метамерыя|метамернымі]] жывёламі, іх цела складаецца з шэрагу сегментаў, аднак мэтамерыя членістаногіх рэзка гетэраномная. Групы падобных сегментаў аб'ядноўваюцца ў аддзелы цела  — тагмы. Часцей за ўсё вылучаюцца тры тагмэ: галава, грудзі і брушка. У [[павукападобныя|павукападобных]] галава зліваецца з грудзьмі ў адзіную тагме  — галавагрудзі, у [[трылабіт]]аў і [[мнаганожкі|шматножак]] ёсць толькі дзве тагмэ  — галава і тулава. Асаблівае значэнне мае працэс цэфалізацыі  — утварэнне галавы, дзе сканцэнтраваны органы пачуццяў, як вусікі і вочы, і першаснай перапрацоўкі ежы, гэта значыць [[ротавы апарат]].
 
Галава складаецца з галоўнай акроны, і некалькіх пярэдніх сегментаў. На думку большасці вучоных, акрон [[гамалагічныя органы|гамалагічны]] прастаміюму колцавым чарвяком. Галава членістаногіх мае шэсць сегментаў. Колькасць сегментаў, якія ўваходзяць у склад грудзей і брушка, якое заканчваецца [[анальная адтуліна|анальнай адтулінай]], рэзка вагаецца, але ў межах тыпу назіраецца тэндэнцыя да стабілізацыі і памяншэння іх колькасці. У выніку тагматызацыі аб'ядноўваецца і ўнутранае ўтрыманне сегментаў: адны органы разрастаюцца за кошт іншых раўнацэнных органаў. У прыватнасці, назіраецца канцэнтрацыя гангліеў нервовай сістэмы ў [[галаўны мозг]].
 
Канечнасці членістаногіх складаюцца з членікаў (адсюль і назва тыпу). Гэта  — многакаленныя, вельмі рухомыя рычагі, злучаныя суставамі. Яны дазваляюць членістаногім рабіць разнастайныя рухі: бегаць, скакаць, плаваць, захопліваць і ўтрымліваць ежу, здрабняць яе і да т. п. Колькасць хадзільных канечнасцей на грудным аддзеле цела ў членістаногіх розная: у рака пяць пар, у павука  — чатыры, у насякомых  — тры. Розная будова і выконваемая функцыя ў канечнасцей іншых аддзелаў цела. Членістаногія не маюць скурна-мускульнага мяшка. Іх мышцы ўтвараюць пучкі, скарачэнне якіх дазваляе рабіць разнастайныя рухі. Поласць цела ў членістаногіх запоўнена сумессю поласцевай вадкасці і крыві, якая называецца гемалімфай.
 
== Покрыва цела ==
Покрыва цела ўтворана скурным [[эпітэлій|эпітэліем]], які выдзяляе вонкі мнагаслойную кутыкулу. Кутыкула членістаногіх насычана складаным арганічным рэчывам  — хіцінам і называецца хіцінізаванай кутыкулай. У ракападобных яна дадаткова насычана вапнай, дзякуючы якой набывае асаблівую трываласць. Хіцінізаваная кутыкула ў членістаногіх выконвае функцыю вонкавага шкілета. Ён засцерагае цела жывёл ад механічных і хімічных уздзеянняў, служыць месцам прымацавання рухальных мышцаў, надае целу пэўную форму.
 
Калі членістаногія растуць, шчыльнае покрыва перашкаджае павелічэнню памераў іх цела. Таму старая кутыкула перыядычна скідваецца  — жывёла ліняе. Пад старой кутыкулай утвараецца новая, і пакуль яна не зацвярдзела, жывёлы растуць, распраўляюць тканкі і павялічваюцца ў памерах. Таму рост членістаногіх адбываецца перыядычна, пасля лінек. Такі рост называецца перарывістым або перыядычныым.
 
== Стрававальная сістэма ==
Радок 47:
 
== Крывяносная сістэма ==
[[Сэрца]] акружана ўчасткам поласці цела  — калясардэчнай сумкай і размешчана на спінным баку цела. Скарачаючыся, сэрца выштурхвае кроў у крывяносныя сасуды, з якіх яна выліваецца ва ўчасткі поласці цела, абмывае ўнутраныя органы і зноў вяртаецца ў сэрца. Такім чынам, крывяносная сістэма ў членістаногіх незамкнёная.
 
== Дыхальная сістэма ==
Дыхальная сістэма розная ў водных і наземных членістаногіх. Ракападобныя, якія жывуць у вадзе або ў вельмі вільготных наземных месцапражываннях, дыхаюць з дапамогай [[жабры|жабраў]]. У наземных членістаногіх  — павукападобных і насякомых  — развіліся органы паветранага дыхання  — трахеі і лёгачныя мяшкі. Трахеі маюць выгляд пучка доўгіх, тонкіх, разгалінаваных, слепа замкнутых на
ўнутраным канцы трубачак. Трахеі высланы хіцінам і маюць на сценках спіральнае патаўшчэнне кутыкулы, якое перашкаджае іх сценкам спадацца. Са знешнім асяроддзем трахеі звязаны дыхальнымі адтулінамі, праз якія атмасфернае паветра паступае ў трахейную сістэму. У насякомых органамі дыхання служыць толькі моцна разгалінаваная сістэма трахей. Пры трахейным дыханні кісларод непасрэдна
дастаўляецца разгалінаванымі трахеямі да ўсіх органаў, тканак і нават клетак. Таму кроў трахейнадыхаючых членістаногіх амаль не ўдзельнічае ў пераносе кіслароду і вуглякіслага газу, а толькі транспартуе пажыўныя рэчывы і прадукты абмену.
 
== Выдзяляльная сістэма ==
Выдзяляльная сістэма членістаногіх розная па будове. У [[ракападобныя|ракападобных]] яна прадстаўлена дзвюма выдзяляльнымі залозамі, вывадныя пратокі якіх адкрываюцца каля асновы канечнасцей галаўнога аддзела. У [[павукападобныя|павукападобных]] і [[насякомыя|насякомых]] выдзяляльныя органы маюць выгляд тонкіх, слепа замкнутых на канцах трубачак, размешчаных на мяжы паміж сярэднім і заднім аддзеламі кішэчніка і абмываемых гемалімфай. Называюцца гэтыя органы мальпігіевымі сасудамі па імені італьянскага вучонага Марчэла Мальпігі, які ўпершыню высветліў іх значэнне. Прадукты выдзялення з гемалімфы трапляюць у мальпігіевы сасуды, а з іх  — у задні аддзел кішэчніка, дзе адбываецца абязводжванне.
 
== Нервовая сістэма ==
Радок 61:
 
== Размнажэнне ==
Размнажэнне ў членістаногіх [[палавое размнажэнне|палавое]], зрэдку шляшам [[партэнагенез]]у. Большая частка членістаногіх  — раздзельнаполыя жывёлы. Самкі маюць парныя яечнікі, самцы  — парныя семяннікі. Пасля апладнення самкі адкладваюць яйцы ў знешняе асяроддзе. Сфарміраваныя ў іх лічынкі выходзяць з яйцавай абалонкі, ліняюць, растуць і ператвараюцца ў дарослых асобін. Такое развіццё з лічынкавай стадыяй называецца развіццём з ператварэннем. У некаторых членістаногіх, яйцы якіх утрымліваюць шмат пажыўнага жаўтка, з яйца выходзіць маленькая, але цалкам сфарміраваная жывёла. Яна расце, становіцца дарослай, дасягае палавой спеласці і размнажаецца. Такое развіццё называецца развіццём без ператварэння або прамым.
 
== Класіфікацыя ==
Палажэнне групы членістаногіх у [[таксанамія|таксанамічнай іерархіі]] неадназначнае. З аднаго боку, некаторымі аўтарамі была прапанавана тэорыя, паводле якой некаторыя падтыпы членістаногіх не маюць агульнага продка з [[кольчатыя чэрві|кольчатымі чарвякамі]] ({{lang-la|Annelida|скарочана}}). У прыватнасці, меркавалася, што падтып [[трахейныя]] ({{lang-la|Uniramia|скарочана}}) бліжэй да [[аніхафоры|аніхафораў]] ({{lang-la|Onychophora|скарочана}}), чым да астатніх членістаногіх. Іншымі словамі, меркавалася [[поліфілія]] членістаногіх. Аднак большасць вучоных не прыняло гэты пункт гледжання, і гэта таксама супярэчыць [[генетыка|генетычным]] даследаванням.
 
З іншага пункту гледжання, больш традыцыйным варыянтам з'яўлялася сцвярджэнне, што колцавыя чарвякі - — бліжэйшыя сваякі як членістаногіх, гэтак і аніхафораў, грунтуючыся на аднолькавай колькасці сегментаў. Пазней некаторыя аўтары сталі казаць пра канвергентную [[эвалюцыя|эвалюцыі]], лічачы, што членістаногія бліжэй да [[нематоды|нематода]] (''Nematoda''), маючы агульныя з імі здольнасці да лінькі. Два верагодныя радаводы вызначаюць два вышэйстаячыя [[таксон]]ы, да якіх можна было б прылічыць групу членістаногіх жывёл: [[сустаўныя]] (''Articulata'') і [[ліняючыя]] (''Ecdysozoa'')<ref>[http://www.zin.ru/BioDiv/animalsm.asp?LATNAM=Arthropoda&DESCR=descrg Класіфікацыя] на сайце zin.ru</ref>.
 
Найстаражытнейшы з вядомых членістаногіх  — [[спрыгіна]] ([[эдыякарый|позні пратэразой]])  — мае ў будове цела нямала агульнага з колцавымі чарвякамі. З іншага боку, не выключаецца, што спрыгіна ставілася да зніклага тыпу, хоць і надзвычай блізкаму да членістаногіх.
 
Класіфікацыя падтаксонаў унутры групы членістаногіх таксама неадназначная. Пяць асноўных падгруп адносяць то да падтыпаў, то да [[класа, біялогія|класаў]]. Акрамя гэтых падгруп маецца таксама некаторы лік выкапнёвых жывёл, у большасці сваім з [[ніжнекембрыйскі перыяд|ніжнекембрыйскага перыяду]], якія цяжка аднесці да якой-небудзь падгрупы альбо па прычыне непадабенства з вядомымі групамі, альбо з-за няяснасці іх роднасных узаемаадносін. [[Мнаганожкі]] і [[насякомыя]] часцяком аб'ядноўваюцца ў адну групу непоўнавусых. Некаторыя апошнія даследаванні, аднак, сведчаць, што мнаганожкі не бліжэй да насякомых, чым да [[ракападобныя|ракападобных]].
 
== Паходжанне членістаногіх ==
Продкамі членістаногіх, напэўна, былі стражытныя [[кольчатыя чэрві]], падабенства з якімі праяўляецца ў сегментацыі цела членістаногіх, будове нервовай сістэмы і поласці цела.
 
Членістаногія  — першыя сапраўды наземныя беспазваночныя жывёлы. Асваенне імі сушы стала магчымым дзякуючы развіццю покрываў, якія забяспечваюць змяншэнне выпарэння і ахову цела ад высыхання. Гэту ж ролю выконваюць органы выдзялення (мальпігіевы сасуды), якія не маюць выдзяляльных адтулін.
 
Развіццё хіцінізаванай кутыкулы, якая адыгрывае ролю вонкавага шкілета, папярочнапаласатай мускулатуры і членістых канечнасцей адзейнічала актыўнаму руху членістаногіх. Разнастайнасць будовы канечнасцей, іх спецыялізацыя забяспечылі развіццё розных тыпаў ротавага апарату і магчымасць жыўлення разнастайнай ежай, а таксама здольнасць перамяшчэння ў розных асяроддзях.
Радок 89:
 
== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л.  В.  Камлюк, А.  С.  Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г.  І.  Кулеш.  — 3-е выд., дап.  — Мн.: Нар. асвета, 2010.  — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
* ''Кірыленкаа Л.'' Членістаногія // {{Крыніцы/БЭ|17}}