Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пішу}}
{{пісьменнік}}
'''Юліяна Вітан-Дубейкаўская''' (дзявоч. '''Менке''', псеўд. ''Кветка Вітан'';{{ДН|12|12|1886}} <!--[[12 снежня]] 16.11.?-->, {{МН|Вільня|у Вільнюсе|Горад Вільнюс}} — {{ДС|||1970}}, {{МС|Нюрнберг||Горад Нюрнберг}}, [[Германія]]) — беларуская [[мастацтвазнаўца]], [[педагог]], мемуарыстка.
 
== Біяграфія ==
Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў. З [[1895]] да [[1905]] гг. вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч]], якая вучылася сумесна з сятрой Юліяны — Жэняй<ref>На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі... — С. 6.</ref>. З [[1907]] г. ў [[Санкт-Пецярбург]]у, у [[1914]] г. здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У [[1915]] г. пасля вяртання ў [[Вільня|Вільню]] сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім [[Беларускі народны камітэт|Беларускім камітэце]]. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|беларускіх настаўніцкіх курсаў]] і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала [[Нямецкая мова|нямецкую мову]] і [[Педагогіка|педагогіку]]. У [[1922]] г. стала жонкай вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерці (1940) дом i зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, [[6 сакавіка]] [[1941]] г. Юліяна разам з раднёй выехала ў нацысцкую [[Трэці Рэйх|Германію]]. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў [[Берлін]], дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. Пасля [[1945]] г. зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні [[1947]] г. ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку [[1951]] г. — у [[Нюрнберг]]. Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню. Так, напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны» (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю [[Лявон Луцкевіч|Лявона Луцкевіча]], стала асноваю для спектаклю «Віленскія мроі», пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго акцёра «Зніч»). У [[1954]] г. у [[Нью-Ёрк]]у пабачыла свет кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.
 
У [[1994]] г. пабачыла свет кніга «Мае ўспаміны», якія былі напісаныя ў [[1953]] г. у [[Нюрнберг]]у па просьбе і паводле парадаў [[В. Тумаш]]а і [[Н. Арсеннева]]й. Успаміны пачалі друкавацца пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце [[Бацькаўшчына (1947)|«Бацькаўшчына»]]<ref>Kipel, V., Kipel Z. Belarusian publishing in the West : a bibliography = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by J. Garbinski & L. Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences, Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York — Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 488. — (Bibliographic series; № 7). — ISBN 83-8919-142-3.</ref>. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у [[ЗША]]<ref>«Трэба жыць, як набяжыць»: Праўдзівая біяграфія амерыканскіх гадоў Наталлі Арсенневай // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [Пад рэд. Н. Гардзіенкі]; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 413. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.</ref>. Цяпер рукапіс захоўваецца ў [[Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва|Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва]].
 
== Творы ==
// Конадні. — 1963. — № 7. — С. 133 — 137; Бацькаўшчына. — 1956. — № 22 (304). — С. 3 — 4; 1956. — № 23 (305). — С. 2, 4.Успаміны пра Івана Луцкевіча пад псеўд. Кветка Вітан
* Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. ''Перадрук:'' На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — ISBN 5-340-01158-5.
* Мае ўспаміны / Юліяна Вітан-Дубейкаўская; Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Мн.: Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія», 1994. — 190 с. — ISBN 9986-422-35-3.
* Чаму Іван Луцкевіч не пакінуў па сабе пісьменных працаў (Жменя ўспамінаў) // Бацькаўшчына. — 1954. — № 30 — 31 (212 — 213). — 15 жніўня. — С. 3 — 6.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Гардзіенка, Н. Юльяна Дубейкаўская ў лістах (1958 — 1969) // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей: зборнік памяці Віталя Скалабана / [Уклад.: А. Сідарэвіч, А. Фядута, М. Шумейка; Рэдкал.: А. Сідарэвіч (адк. рэд.) і інш.]. — Мн.: Лімарыус, 2013. — 497, [1] с., [4] л. партр. — С. 374 — 399. — ISBN 978-985-6968-32-0.
* Сьв. памяці Юльяна Галена Дубейкаўская, народжаная Мэнкэ // Беларус. — 1979. — № 262. — Люты. — С. 4.
* Юліяна Дубейкаўская не жыве // Беларус. — 1969. — № 150. — Кастрычнік. — С. 1.
 
== Спасылкі ==