Бельскі павет (Падляскае ваяводства): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 25:
 
== Гісторыя ==
[[Бельск Падляскі|Бельск]] з'яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да 13 ст., калі гэтыя землі належалі [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-валынскаму княству]]. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было [[Берасце]], але ў 13 ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў [[Дарагічын]]. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], але на працягу 14 ст. неаднаразова апынялася ў руках [[Мазавецкае княства|мазавецкіх князёў]]. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя [[Вітаўт|Вітаўта]] каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў [[Троцкае ваяводства]]. Яшчэ з канца 14 ст. тэрыторыя сёняшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца 15 ст. і асабліва ў 16 ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і вялікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца 19 стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад [[Падляшскае ваяводства, 1513—1795|Падляшскага ваяводства]] і з ім у выніку [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] была ўключаная ў 1569 г. у склад [[Карона Каралеўства Польскага|Кароны Каралеўства Польскага]]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сёняшняга павета апынуўся пад уладай [[Прускае Каралеўства Прусія|Каралеўства Прусіі]], а пасля [[Тыльзіцкае пагадненне|Тыльзіцкага пагаднення]] 1807 г. адыйшла ў склад [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкай вобласці]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. З 1842 г. у складзе [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны [[Бельскі павет, 1919—1939|Бельскі павет]] у складзе [[Беластоцкае ваяводства, 1919—1939|Беластоцкага ваяводства]]. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сёняшніх [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскага]] і [[Семятыцкі павет|Семятыцкага]] паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.<ref name="powiat">{{Спасылка|аўтар = Zbigniew Romaniuk|прозвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.powiatbielski.pl/content/view/2/5/lang,pl/|загаловак = Zarys historii powiatu bielskiego|фармат = |назва праекту = |выдавец = Powiat bielski|дата = 3 чэрвеня 2015|мова = pl|камэнтар = }}</ref>.
 
== Адміністрацыйны падзел ==