Розніца паміж версіямі "Мядзельскі замак"

др
няма тлумачэння праўкі
др
{{Coord|54|52|16.45|N|26|54|54.66|E|рэгіён=Беларусь|тып=краявід|выяўленне=загаловак}}
[[Выява:Miadzielski zamak. Мядзельскі замак (MDL, 1613).jpg|thumb|250px|Выява Мядзельскага замка са старажытнай карты]]
'''Мядзельскі замак''' — помнік абарончай архітэктуры, у якім увасобілася імкненне прыстасаваць замак для абароны ад агнястрэльнай зброі. У выніку ён атрымаў дзве лініі абароны з [[бастэя]]мі і [[бастыён]]амі. Замак існаваў у [[15 стагоддзе|15]] — пачатку [[18 стагоддзе|18 стагоддзяст.]] і размяшчаўся на востраве Замак возера [[Мястра]], займаў пляцоўку гарадзішча.
 
Рэшткі замка знаходзяцца каля заходняй ускраіны горадугорада [[Мядзел]] на сучасным паўвостраве Замак, пры ўпадзенні ў возера Мястра рачулкіракі [[Дробня]], якая злучае яго з возерам [[Баторына]].
 
== Гісторыя ==
* 2-я пал. [[16 стагоддзе|16]] — пачатак [[17 стагоддзе|17 стагоддзяст.]] — будаўніцтва на востраве [[Мястра]] мураванага каралеўскага замка.
* 2-я пал. 16 стагоддзяст. — узвядзенне мураванага палаца на тэрыторыі замка.
* [[17 стагоддзе|17 ст.]] — замак абведзены бастыённымі ўмацаваннямі.
* [[1700]]—[[1721]] — разбураны пад час [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]].
 
== Архітэктура ==
Мядзельскі замак быў збудаваны на тэрыторыі старажытнага [[гарадзішча, археалагічны аб'ект|гарадзішча]]. У комплексе ўмацаванняў сярод мураваных вежаў і сценаў меў масіўную вежу-[[данжон]] дыяметрам да 17,5 метраў.
 
У першай1-й палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] да вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які відавочна і пераняў ад яе функцыі жытла. Асноўны ўпор пры абароне замка рабіўся на пяць паўкруглых мураваных [[бастэя|бастэй]]. У далейшым замак быў умацаваны дадаткова валам з [[бастыён]]амі.
 
Замак з'яўляецца прыкладам спалучэння асаблівасцей заходнееўрапейскай [[фартыфікацыя|фартыфікацыі]] з мясцовымі элементамі абароны. Замак з'яўляўся надзейным сховішчам для жыхароў Мядзела і прылеглых паселішчаў падчас ваеннай небяспекі.
У склад замка ўваходзілі мураваныя вежа і палац. Вежа мела форму кола і яе знешні дыяметр складаў 17,5 м, а ўнутраны — 10 м. Таўшчыня сценаў была роўная каля 3,5 метраў. Падмурак вежы быў паглыблены ў зямлю на глыбіню 3,5 метры і выконваў ролю цокальнага паверху. Падмурак быў складзены з шэрагаў валуноў і цэглы буйнога памеру, якія мацаваліся вапнавым растворам.
 
Паводле малюнка з карты Вялікага Княства Літоўскага [[1613]] года Т. Макоўскага, вежа мела некалькі ярусаў. Найбольш імаверна, што іх колькасць складала 5. Мяркуецца, што вышыня вежы дасягала 30 м, а па памерах яна была блізка да [[Камянецкая вежа|Камянецкай вежы]]. Паводле [[Т. Макоўскі|Т. Макоўскага]], у Мядзельскім замку былі 3 вежы.
 
=== Палац ===
Палац Мядзельскага замка быў пабудаваны ў першай палове [[16 стагоддзе|16 стагоддзяст.]] і быў дабудаваны да заходняга боку замкавай вежы. У плане палац меў прамавугольную форму. Сцены палаца мелі таўшчыню каля 2 м, шырыню — каля 10 м. У палацы таксама знаходзіліся сутарэнні глыбінёй у 3 м, якія былі перакрытыя скляпеннем.
 
На сённяшні дзень даўжыня палаца дакладна не вызначана. Але вядома, што на замкавым [[дзядзінец|дзядзінцы]] размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, а таксама жылыя дамы служак. Адметна, што дамы мелі кафляныя печы.
 
=== Арсенал замка ===
Паводле гістарычных крыніц, у [[1564]] годзе ў [[арсенал]]е Мядзельскага замка знаходзіліся 2 сярэднія [[фальканет]]ы і 2 [[серпанціна|серпанціны]]. Апроч гэтага ў арсенале захоўвалася ручная агнястрэльная зброя.
 
== Археалагічныя даследаванні ==
Падчас археалагічных даследаванняў у сутарэннях замка была знойдзеная кераміка [[15 стагоддзе|15]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяўст. Таксама была выяўлена прывазная белагліняная паліхромная кафля з разнастайнымі малюнкамі. Сярод іншых скарбаў — грош [[1535]] года, трохшыповыя салдацкія падковы пад абцасы, фрагмент жалезнай завесы ад аканіцы, цвікі, шылы, дзвярныя кручкі і іншыя рэчы. На поўдзень ад вежы Мядзельскага замка былі знойдзеныя матэрыялы часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] [[11 стагоддзе|11]]—[[13 стагоддзе|13]] стагоддзяўст. Сярод іх — [[ганчар]]ная кераміка, нажы, косткі дзікай і свойскай жывёлы і іншыя. Таксама былі выяўленыя рэчы перыяду [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[14 стагоддзе|14]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяўст., сярод якіх — кераміка, у тым ліку белагліняная, паліваная і паліхромная кафля з расліннымі, геаметрычнымі і сюжэтнымі малюнкамі, а таксама жалезныя вырабы, манеты [[16 стагоддзе|16]]—[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяўст. і іншыя.
 
== Літаратура ==
* Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIIІ—XVIII стст. -- Мн., 1978.
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}
* {{Крыніцы/Памяць/Мядзельскі раён}}