Вільнюс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 98:
=== XVI — XVII ст. ===
[[Выява:Vilnius Ostrobramska.jpg|thumb|left|Вуліца Вострабрамская]]
У [[XVI]] ст. адбываўся далейшы росквіт горада, расшырэнне яго тэрыторыі. На месцы драўляных дамоў і храмаў, мясцовыя і замежныя дойліды і будаўнікі пачалі ствараць раскошныя [[рэнесанс]]ныя мураваныя палацы. Сярод якіх вылучаліся палацавыя комплексы [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]], [[Род Кішкаў|Кішкаў]], [[Род Хадкевічаў|Хадкевічаў]], [[Род Сапегаў|Сапегаў]], [[Род Сапегаў|Астрожскіх]] і інш. магнатаў вялікага княства. На актывізацыю мураванага будаўніцтва паўплывалі пажары ў [[1419]], [[1513]], [[1520]], [[1530]] і [[1557]] гг., у выніку якіх выгарала значная частка горада. Навокал пышных палацаў ляжалі прадмесці пераважна драўлянага горада з хаатычнай забудовай курнымі хатамі. У [[1536]] г. праз [[Рака Вілія|р. Вілія]] перакінуты першы мураваны мост, які пазней атрымаў назву [[Зялёны мост, Вільнюс|Зялёны]]. У [[1511]] г. у Вільнюсе было 7 касцёлаў 14 цэркваў. З [[1524]] г. пачала дзейнічаць паперня, каля [[1540]] г. арсенал і гарматная ліцейня, з сярэдзіны [[XVI]] ст. — вадаправод у драўляных трубах. У [[1547]] г. Марцін Палецкі заснаваў шкляную [[гута, прадпрыемства|гуту]]. У 1596 г. у Вільні налічвалася 15 праваслаўных цэркваў, 14 каталіцкіх касцёлаў, адзін лютэранскі і два кальвінісцкія зборы, а таксама некалькі сінагог<ref>Котлярчук, А. Православная церковь в Великом княжестве Литовском // Вестник Белорусского православного экзархата. — 1998. — № 1. — С. 7 — 25.</ref>.
 
Моцны пажар у [[1610]] г. знішчыў у Вільнюсе 4700 дамоў, замкі і 10 храмаў. Аднак пры падтрымцы [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя]] і [[Каралі польскія|польскага караля]] [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава Вазы]] і [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера]] [[Леў Ссапега|Льва Сапегі]] горад быў адбудаваны. Цэнтр горада забудоўваўся ў асноўным мураванымі будынкамі, узніклі новыя вуліцы і плошчы. да сярэдзіны [[XVII]] ст. у горадзе налічвалася каля 840 крам, 37 храмаў розных канфесій, дзейнічалі калегіі езуітаў і ўніятаў, школы евангельскіх рэфарматараў і праваслаўныя, 10 друкарняў.