Рададэндран жоўты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Отклонение правок и возврат к версии 1723043 (Sweep-Net)
Радок 32:
Лістападны [[куст]] вышынёй да 2 і больш метраў. Лісце чаргаванае, падоўжна-ланцэтнае, на кароткіх чаранках, па жылках рассеяна-валасістае, а па краях шчацініста-раснітчатае. Кветкі буйныя, аранжавыя або жоўтыя, з вельмі моцным пахам, сабраны на канцах галінак у малакветкавыя парасонападобныя шчыткі. Чашачка 5-раздзельная, рана ападае. Плод — падоўжная, пры выспяванні сухая карычневая [[каробачка]].
 
== [[Пашырэнне]] ==
Старажытнаміжземнаморскі рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, [[Каўказ]], Малая Азія (Пантыйскі хрыбет); у Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой валынскага фрагмента арэала. Месцы росту: сасновыя і саснова-шыракалістыя лясы, пераважна на пераходных палосах паміж чарнічным і багуновым тыпамі лесу, узлескі, ускрайкі сфагнавых балот. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часта ўтварае густы падлесак.