Розніца паміж версіямі "Геранім Вінцэнт Радзівіл"

→‎Біяграфія: вікіфікацыя
(→‎Біяграфія: ілюстрацыя)
(→‎Біяграфія: вікіфікацыя)
''«… мая братовая (жонка брата), каханая мужам, любімая мною, якую уся сям'я песціла, прывязалася да аднаго клавіцымбалісты, званага Душэк, з ім адтуль (г. з. з [[Нясвіж]]а) з'ехала і ўнесла ўсе каштоўнасці. Гнаўся за імі князь падкаморы, брат мой, ледзь, нягледзячы на спешку й пільнасць, за прускай мяжой, у Тыльзіце (зараз [[Горад Савецк, Калінінградская вобласць|Савецк]]) здолеў злавіць, так добра ўцякаць ўмелі, дзе іх арыштаваў…» <br />(«… bratowa moja, od męża adorowana, ode mnie ukochana, od całej familii pieszczona, przywiązawszy się do jednego klawicymbalisty, nazwiskiem Duszek, z nim stąd wyjechała i wszystkie uniosła klejnoty. Gonił za niemi książę podkomorzy, brat mój; ledwo, pomimo pośpiechu i pilności, za granicą pruską, w Tylży doścignąć zdołał, tak dobrze uciekać umieli, gdzie ich przyaresztowano…»)''.
 
Каханак княгіні меў сапраўднае імя [[Ян Дзюсак|Ян Ладзіслаў Дзюссек]] (Jan Ladislav Dussek, Jan Václav Dusík) і быў адным з найвялікшых віртуозаў і кампазітараў таго часу. Чэх па нараджэнні, падарожнічаў па Еўропе, выступаючы як піяніст і маэстра шкляной гармонікі. У сакавіку [[1783]] года ён выступаў у [[Варшава|Варшаве]], адкуль прадоўжыў сваё падарожжа ў [[Нясвіж]]. Са студнёвага палону, яму ўдалося выратавацца ўцёкамі.
 
На гэтым не спыніліся праблемы [[Радзівілы|Радзівілаў]] з Таксіс, якая не мела намеру вяртацца да мужа, пражывала паслядоўна ў [[Кёнігсберг]]у і [[Рэгенсбург]]у. Варагуючая пара канчаткова распалася ў студзені [[1786]], калі князь Геранім ініцыяваў развод. Пасля яго раптоўнай смерці ўвосень гэтага года княгіня падкаморына шмат разоў уступала ў любоўныя адносіны, два з якіх прывялі да недарэчных шлюбаў, ацэньваемых сучаснікамі як мезальянсы.
200

правак