Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Жанаты з Фядорай Паўлаўнай сапяжанкай. Некалькі разоў ездзіў паслом у [[Масква|Маскву]], у тым ліку ў [[1553]], калі [[Іван Грозны|Івана Грознага]] не назваў царом. Адзін з лідэраў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з іншымі магнатамі - праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю - пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
 
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок.
 
Адзін з арганізатараў падрыхтоўкі [[Статуты ВКЛ|Статута ВКЛ 1566]]. Паводле веравызнання кальвініст, у канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітатызму, падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. Апошні прысвяціў яму кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]). У сваім тастаменце наказаў вызваліць усіх сваіх нявольных і залежных людзей і перадаць іх пад дзяржаўную юрысдыкцыю.