Войт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Skip405 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Войт}} ({{lang-de|Vogt}}, {{lang-la|advocatus}})- службовая пасада ў [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім]].
 
Узначальваў мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне. Войта прызначаў [[вялікі князь ВКЛ]] з ліку заможных мяшчан або феадалаў, а прыватнаўласніцкіх гарадоў - іх уладальнікі. Іншы раз войта выбіралі гараджанне, напрыклад у [[Орша|Оршы]], [[Пінск]]у, [[мазыр]]ы. У гарадах дзе існавала самакіраванне, пасада войта ўводзілася да [[магдэбургскае права|магдэбургскага права]]. Увядзенне пасады войта адначасова з наданнем магдэбугскага права азначала стварэнне прадугледжаных гэтым правам органаў кіравання. Класічнае магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на [[Войтаўска-лаўніцкі суд|шэфенскім судзе]].
 
Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і [[Войтаўскі суд|войтаўскага суда]]. Меў значныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлін, набыткам войта былі значная частка розных натуральных пабораў, доля прыбыткаў ад рыначнага гандлю, утрымання корчмаў, крам, часам зямельныя падараванні. Прызначаныя войты часта перакладалі свае абавязкі на [[ландвойт]]аў, варагавалі з гараджанамі. Дакументы шматлікія скаргі на незаконныя дзеянні войта.
 
== Іншае ==
 
*Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. Войт, які кіраваў часткай маёнтка называўся ключ-войтам.
*Кіраўнікі гміны ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939.
 
Узначальваў мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне.
{{літ|1=''Т. І. Доўнар''. Войт // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
== Гл. таксама==